Шапкі далоў! |
[Aug. 31st, 2009|03:03 am] |
[ | Current Music |
| | Янка Дягилева -- Ангедония | ] | Як шмат хто з вас, напэўна, ведае, пазаўтра (ўжо заўтра) спыняе вяшчанне беларуская служба Радыё Швецыя.
Пра гэтую кантору я даведаўся, насамрэч, з паведамленняў пра яго закрыццё. Узяў паслухаў, і, шчыра кажучы, лічу гэта найлепшым міжнародным радыё па-беларуску, якое існуе на дадзены момант. Не таму, што "пра нябожчыка альбо добра, альбо нічога". Яно недзе так і ёсць. Гэта было не анальна пакрыўджанае "РабстСвабода", якое вяшчае 8 гадзін у суткі пра тое, як херова жыць у Сінявокай, не "палёній" з жудасным польскім акцэнтам, які трындзіць аб тым жа і аб праблемах беларуска-польскіх адносін.
Чаму не "яшчэ адно"? А вельмі проста. Бо не ставіла мэту разводзіць палітыку, бо сціпла інфармавала пра падзеі ў Швецыі і пра адносіны Швецыі з Беларуссю, не цыклячыся на палітыцы, а акцэнтуючы апалітычныя адносіны людзей і арганізацый. Бо не савала торатарашкевіцу. Бо... блін, бо проста было нармальным кароткахвалёвым міжнародным радыё.
Я запісаў з прымача іхнюю перадапошнюю развітальную перадачу. Дакладней, атрымаўся мантаж з перадачы 29 і яе паўтору 30 жніўня, паколькі 29 у мяне на некалькі хвілінаў выключыўся прымач праз разрад акумулятараў (не вытрымаў, мусіць, перадачы пра жахі гендэрнага выхавання ў дзіцячых садкох Швецыі :) Перадача, дарэчы, жэсць, паслухайце абавязкова!). А 30-га я крыху не паспеў на пачатак, вяртаючыся з канцэрту Lacrimosa, ды і якасць прыёму была горшая.
Запіс змешчаны тут: http://tab.net.ua/sites/files/site_name.featar/id.116689/ 1 аўдыёфайл, ~19Мб, ~30 хвілін, фармат OGG.
Шапкі далоў, панове!
UPD 31.08.2009 23:55: Дадаў запіс апошняе перадачы. |
|
|
Всем удавшимся и неудавшимся кулинарам |
[Aug. 31st, 2009|10:42 pm] |
Читать, быстро) Приятного, да. Свалилось от Тифарета. |
|
|