Почему являюсь я роком - Таварыш У — Уладзіміру Маякоўскаму
July 19th, 2008
07:21 pm

[Link]

Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Таварыш У — Уладзіміру Маякоўскаму

В честь стопятнадцатилетия перевел три стихотворения Поэта.

 

НІЧОГА НЕ РАЗУМЕЮЦЬ

Увайшоў да цырульніка, сказаў — спакойны:
«Спадар, калi ласка, прычашыце мне вушы».
Гладкі цырульнік адразу стаў хвойны,
твар выцягнуўся, як у грушы.
«Вар’ят!
Руды!» —
словы заскакалі.
Лаянка кідалася ад піску да піску,
і до-о-о-о-ўга
нечая галава рагатала,
вышморгваючыся з натоўпу, як старая радыска.

 

ПАСЛУХАЙЦЕ!

Паслухайце!
Дык, калі зоркі запальваюць —
значыць — гэта каму-небудзь трэба?
Значыць — хтосьці жадае, каб яны былі?
Значыць — хтосьці заве жамчужынай гэтыя плявочкі ў небе?
І, надрываючыся
у завеях паўдзённага пылу,
урываецца да Бога,
баіцца, што спазніўся з гаворкай,
плача,
цалуе яму гужаватую руку,
просіць —
каб абавязкова была зорка! —
клянецца —
не перанясе гэтую бяззорную муку!
А пасля
ходзіць трывожны,
але спакойны знадворку.
Гаворыць камусьці:
«Што, зараз табе нічога?
Не страшна?
Не?!»
Паслухайце!
значыць — гэта каму-небудзь трэба,
калі запальваюць зоркі?
Значыць — гэта неабходна,
каб кожны вечар
над стрэхамі
загаралася хоць адна зорка?!
Камусьцi яшчэ неабходна,
не толькi мне?

 

ВЕРШ АБ РОЗНІЦЫ ГУСТАЎ

Кабыла сказала, сустрэўшы вярблюда:
«Якая гіганцкая кабыла-ублюдак».

Вярблюд жа ўскрыкнуў: «Кабыла ці ты?!
Падобна ты больш на верблюда-трансвестыта».

I толькi бог ведаў сівабароды,
што жывёлiны гэтыя — рознай пароды.

 

upd. Сибирский

Tags: ,

(4 comments | Leave a comment)

Comments
 
[User Picture]
From:[info]genosse_u
Date:July 19th, 2008 - 06:46 pm
(Link)
Сіла!
From:[info]indrih.livejournal.com
Date:July 20th, 2008 - 09:13 am
(Link)
а на каком это языке?
[User Picture]
From:[info]genosse_u
Date:July 20th, 2008 - 09:39 am
(Link)
на беларуском
My Website Powered by LJ.Rossia.org