Почему являюсь я роком - March 9th, 2007
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
09:50 pm
[Link] |
Беларуская карма или Вечное возвращение В школе учил наизусть — не задумывался даже.
Каб мне голас добры мець, Каб мне гора куды дзець, Каб жа гора Бог не даў — Я б вясёла заспяваў: Ой, гора ж маё! Склаў я гора у аклунак, Склаў бяду сваю, фрасунак, Кінуў ў рэчку аж да дна, — Прыйшло гора, як штодня. Ой, гора ж маё! Ўзяў я гора ды ў анучу, Кінуў ў полымя-агонь, Ніяк гора не замучу: Гора горам, як штодзён. Ой, гора ж маё! Ўзяў я гора — ды на вожжы, Завёў ў лес, скруціў да пня, Заўтра гора, як свет божы, Ўлезла ў хату, як штодня. Ой, гора ж маё! Склаў я гора ды у дошкі, Закапаў у велькі роў, Адышоў ад ямы трошкі, Аж у хаце гора зноў. Ой, гора ж маё! Завярнуўшы у салому, Гора ў лапаць палажыў, Абуў ў лапаць, сышоў з дому: Гора горам, — лапаць згніў. Ой, гора ж маё! Склаў я гора ў тарбіну, Аж у Мерыку адвёз, — Думаў: тут або я згіну, Або з гора будзе лёс. Ой, гора ж маё! Дык і тут няма пакою: З горам лёг і з горам ўстаў; Мусіць, бог яго з душою Разам возьме, разам даў! Ой, гора ж маё!
Францішак Багушэвіч (1840—1900)
|
|