kanaj

Нудны пост пра музыку

Jul. 18th, 2012 | 11:18 pm
From:: kanaj

1.
Засудзілі культавага кніганошу Алеся Яўдаху. Год хатняй хіміі і 57 млн брб. Сукі, блядзі.

2.
Памёр Джон Лорд, вядомы найперш як геніяльны клавішнік гурта DEEP PURPLE (у якім акрамя яго гралі геніяльны бубнач Ян Пэйс, манерны люцыферыянін-гітарыст Рычы Блэкмар і спяваў геніяльны вакаліст Ян Гілан). Дзіка шкада. Як падумаю, што неўзабаве адзін за адным пачнуць сыпацца псіхадэлістыя, прагрэсіўшчыкі і раннія хард-рокеры, дык ажно млосна робіцца.

Творчасць гурта мне не вельмі блізкая, бо ўся другая палова ягонай дыскаграфіі — тупаваты застойны хард-рок (палова геніяў разбеглася), але адна важная падзея ў творчай біяграфіі калектыва прымушае мяне раз за разам адстойваць ягоны гонар у музычных спрэчках з [info]youri_uskoff@lj. Гэта альбом Made In Japan, канцэртнік. Да ягонага выхаду канцэртнікі, наколькі мне вядома, лічыліся прыкметай скрайняга нішчабродства, а сёння ўжо цяжка і назваць блізкі па маштабе гурт, які не выдаў бы пару-тройку жывых запісаў. У далёкім дзяцінстве, перабіраючы бацькаву фанатэку, я нарваўся на гэты агалцелы зрыў башкі, і адцягненым вынікам гэтага сталася мая цяперашняя любоў да прагрэсіву, бібопу і наогул імправізацыйнай музыкі. Чатыры-пяць песенек, што ў студыйным варыянце агулам занялі б хвілін 15, тут гучалі па 15-30 хвілін кожная. Я не мог бачыць, што рабілася на сцэне, але на плёнцы было ўсё чутно, як хлопцы адчайна імправізуюць, як Гілан калоціцца ў канвульсіях ды вішчыць, Пэйс ябашыць штомоцы па бубнах, а Лорд, тапоршчачы густыя вусы і надзьмуваючы шчокі, цісне адразу на ўсе клавішы ўсіх шасці клавіятураў. Мне рэдка ўдавалася даслухаць да канца, бо моцы бегаць па хаце ды бясіцца, імітуючы як Блэкмар топча нагамі гітару, ставала хіба на дзьве песні (хвілін 40, ага). Гэта была адзіная са шматлікіх касета, якую мой сусед, узяўшы паслухаць, вярнуў назад, прычым у той самы дзень.

Сябры, калі ў вас ёсць дзеці, абавязкова дайце ім паслухаць гэты запіс. Яны вырастуць і гарантавана скажуць вам «Дзякуй!».

3.
Ілля Сін быў завітаўшы, на ровары. Адкушалі гарбаты з квасам (спёка 35 градусаў) ды пагутарылі пра COIL. Ці варта, скажам, чакаць зборнікаў нявыдадзенага, бокс-сэтаў з зэбэстамі і іншай трасцы? Ад Threshold House па зразумелых прычынах навінаў няма ад 2010 году, але, напрыклад, тыя ж Тыбет са Стэплтанам выдаюць па альбому шторазу як я тэлефаную бацькам — так было, так ёсць і, па ўсім відаць, так будзе заўсёды, хто б там з іх ні памёр, дай ім Бог здароўя. Ілля выказаў спадзеў, што жадныя да грошай саратнікі дуэта неўзабаве пачнуць тачыць розныя дэмкі на балванкі, я ж выказаўся ў тым духу, што, маўляў, эксперыментальная электроншчына — не гурт NIRVANA, і што можа атрымацца так, як атрымалася са злівам у сеціва нейкага барадатага рэлізу IDM-праекту AUTECHRE: праз спецыфіку жанру зразумець арыгінал гэта, чарнавік ці наогул найграная на тэтрысе шарлатанская падробка невядомых жартаўнікоў было немагчыма. Прыклад гэты ну чыста ад балды прывёў. Дапілі квас, Ілля сеў на ровар і з’ехаў на Серабранку, а я палез у інтэрнэт, і пабачыў там наступнае.

На галінцы COIL сайту Brainwashed знянацку свежая навіна:

Anthony Child, a.k.a. Surgeon, has posted his 2001 remix of 'Teenage Lightning' online. Intended to be released on a 12" that was to be part of a vinyl box set edition of Coil's first three albums, it never saw the light of day when the project remained shelved. The track is available for streaming and download via Surgeon's Soundcloud page.


«Што за vinyl box set edition of Coil's first three albums, — думаю, — хрэн прасцыш».

Аказваецца:

Scatology/Horse Rotorvator/Love's Secret Domain + 12" with remixes of a.o. Panic by Autechre, Surgeon and Lefthandpath:

Autechre, Surgeon and Lefthandpath have been confirmed as remixers for the bonus 12" to be included with the Scatology/Horse Rotorvator/ Love's Secret Domain vinyl boxset to be released in early 2002.
(from the news page, December 14, 2001)


Да чаго цесны Сусвет, як жа страшна жыць.

4.
Пачытаў «апошняе перад доўгім маўчаннем» інтэрвію Земфіры, спасылкамі на якое фэйсбуковая грамада мне ўжо ўвесь мозг вылегчала. Раззлаваўся.

З аднога боку, класічны клінічны выпадак, калі асабісты творчы крызіс кампенсуецца фантастычнымі відзежамі акаляючага вапіюшчага непрафесіяналізму. Здараецца такое з кожным, сутыкаўся з такім тысячу разоў, а праз асабістую гаўністасць і недаравальную шматслоўнасць сам навыказваўся ў падобным духу ў дзесяць разоў болей.

З іншага — трэба ж ведаць меру ўрэшце!

— …В этой стране почему-то никто не играет риффы. А ведь риффовая музыка — это очень круто. Риффовую музыку — достаточно простую — писал Цой. В риффах есть что-то животное, так же, как и в ритме. Слушай, а вот то, что я сейчас говорю, — это вообще кому-нибудь интересно?

— Мне вот интересно. Кто еще про риффы расскажет, раз ни у кого их больше нет? А тебе не скучно находиться в контексте, где ничего не происходит долгое время?

— Мне не скучно, мне трагично. Это моя личная трагедия — не с кем работать. Российскую музыку я не слушаю уже очень давно. За иностранной, напротив, внимательно слежу. Вот с Мэем поиграла. Ну что я могу сказать? У меня, конечно, опустились руки. Он очень крутой музыкант, у нас таких нет. Я не понимаю, в чем наша проблема и почему у нас так не бывает в принципе… В Queen все были крутыми. Барабанщик написал песню Radio Gaga. Где, скажите, в России такие барабанщики водятся, которые песни пишут? Такие песни?! У нас уже счастье, когда барабанщик слышит хоть что-нибудь, кроме барабанов. И когда барабанщик знает, о чем песня. Вот тебе и ответ про «контекст»…

…Хочу найти классного световика. Российский свет — убогий. Его можно сразу узнать, если выключить звук и смотреть на картинку. Меня это ранит…

…Мне очень не нравится дурацкая российская привычка плевать на внешний вид сцены, все заставлено какими-то ящиками, техническим мусором, вся внутренняя кухня напоказ, но это же некрасиво! … В общем, я пытаюсь подтянуть продакшн, понимая его важность. Я очень хочу двигаться дальше в сторону шоу, это мне сейчас страшно интересно…

…Я — сектант. Предана своей профессии. Одержима. И, мне кажется, этой одержимости как раз и не хватает многим моим коллегам. Меня интересует все в нашем процессе: как декорирован рояль, как висят кулисы, какими микрофонами снимает звук гитары Мэй, какие мониторы использует Энн Леннокс, как синхронизированы экраны и драм-машина у Massive Attack


І праз слова — «прафесія, мая прафесія, я ў сваёй прафесіі». МузПТВ, блеаць. За ўсю хуйню — тысячы лайкаў, сотні перапостаў, каментары, соплі і «я хачу, каб яна вучыла майго дзіцёнка». А я цытатаў надзёргаў і нават не ведаю, як каментаваць. Людзі, вы са сваім фэйсбукам што, ебануліся ўсе разам?

Не здзіўлюся, калі наступны альбом акажацца панылым лесбійскім гаўном, граным на набытым Фрэдзі Мэрк’юры для еблі белым раялі, беспантовай гітары Red Special і пад ахуенную светамузыку. Па багатаму! (Але традыцыйна ўзрадуюся, калі выйдзе наадварот).

Лазіў днямі на блог да [info]atmoravi@lj (не пытайцеся толькі, навошта я тое рабіў). Тая ж сітуацыя. Адзін з апошніх па даце запісаў — два ютубаўскіх роліка, на адным шырока вядомы ў вузкіх колах сібірскі панк Манагер, на другім — нейкі мне не знаёмы напамажаны буржуй, Jason Mraz. Ну і гаспадар блога дае каментар:

…Почему один человек живо двигается и общается при пении, поет людям, а другой статичен, поет сам себе с закрытыми глазами… В чем разница материала и подачи? Как вы считаете в чем причина того, что большинство российских авторов-исполнителей поют свои песни сидя? Ну и с вокалом отчего почти всегда БЕДА? у кого какие идеи? Реально любопытно в чем затык. Ведь даже на плохой гитаре за 300 баксов можно сыграть близкое к тому, что мы слышим от JASON MRAZ тут.


Нават на кепскай гітары за 300 баксаў, разумееце? Я не разумею.

Не хапае злосці.

Link | view all comments


Reply

From:
(will be screened)
Identity URL: 
имя пользователя:    
Вы должны предварительно войти в LiveJournal.com
 
E-mail для ответов: 
Вы сможете оставлять комментарии, даже если не введете e-mail.
Но вы не сможете получать уведомления об ответах на ваши комментарии!
Внимание: на указанный адрес будет выслано подтверждение.
Username:
Password:
Subject:
No HTML allowed in subject
Message: