Беларускі газават
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends View]

Thursday, July 12th, 2007

    Time Event
    12:58a
    Беларуская амбасада ў Францыі: цікавая старонка
    Тэрміны “Беларусь” і “беларусы” укараніліся толькі пачынаючы з другой паловы XIX стагоддзя. Раней Беларусь мела назву “Літва”, а беларусы – “ліцьвіны”, па назве балта-славянскага племені, якое засяляла некалі паўднёвы захад і часткова цэнтральную частку цяперашняй Беларусі.

    Славянскія плямёны канчаткова атабарыліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў VI-VII стагоддзях нашай эры. Галоўным чынам гаворка ідзе аб трох найбольш буйных плямёнах: крывічы, дрыгавічы і радзімічы. Каля іх жылі балцкія плямёны, такія як яцьвягі і некаторыя іншыя.

    У канцы IX стагоддзя крывічы засноўваюць першае на тэрыторыі Беларусі Полацкае княства. У 992 годзе Полацк прымае хрысціянства.

    Полацкае княства ўвайшло ў склад Кіеўскай Русі, дзе заставалася каля 70 год. Пасля гэтага яно стала набываць рысы дзяржавы з уласнай унутранай і знешняй палітыкай, сваёй дынастыяй кіраўнікоў. Менавіта Полацкае княства стала калыскай беларускай дзяржавы.

    Чытаць далей

    Удзячнасці накіроўваць [info]wintboltoff@lj
    1:06a
    Patria o muerta!
    Расійскія камуністы лічаць сваім сімвалам выбарчай кампаніі ў Дзярждуму Аляксандра Лукашэнку, а таксама нязменнага кубінскага лідэра Фідэля Кастра і прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса.

    На думку прадстаўнікоў КПРФ гэтыя людзі адрозніваюцца цвёрдай рыторыкай у адрас Захаду. Акрамя таго, як адзначаюць камуністы, у свядомасці расійскага выбаршчыка яны “непарыўна звязаныя толькі з КПРФ, і сваёй паспяховай практычнай дзейнасцю даказваюць дасканаласць палітычнай і эканамічнай платформы камуністаў".

    Нагадаем, выбары ў расійску Дзярждуму пройдуць сёлета ў снежні.

    РИА "Новости"
    1:07a
    Правільна робяць, між іншым!
    Нацыянальнае радыё і тэлебачанне Азербайджана прыняло рашэнне спыніць эфірнае вяшчанне замежных тэлеканалаў на тэрыторыі краіны.

    Ужо зняты з эфіру расійскі “Першы канал”. Баку лічыць, што трансляцыя замежных тэлэканалаў на нацыянальных частотах супярэчыць заканадаўству краіны і замінае развіццю мясцовага тэлебачання.

    Цяпер жыхары Азербайджана змогуць глядзець замежныя каналы толькі пры дапамозе спадарожнікавага альбо кабельнага тэлебачання.

    Еўрапейскае радыё для Беларусі
    1:09a
    "Праваслаўны атэізм", Inc
    Праграму супрацоўніцтва да 2010 года падпісалі сёння Міністэрства адукацыі і Беларуская Праваслаўная Царква.

    Гэта ўжо другі падобны дакумент. У выніку рэалізацыі першага Пагаднення больш чым у 270 школах краіны амаль 5 тысяч вучняў атрымалі магчымасць вывучаць факультатыўны курс па асновах праваслаўнай культуры.

    Адкрыта больш за 10 праваслаўных класаў і 14 праваслаўных груп у дашкольных установах.

    Першы канал
    1:11a
    Якуб, ды не наш
    Эвакуяваны з сектара Газа палестынец Махдзі Насер Якуб мае намер атрымаць беларускае грамадзянства.

    Пра гэта ён паведаміў па прыездзе ў Оршу, дзе разам з жонкай Аляксандрай і дзецьмі Леонам і Наурай спыніўся ў бацькоў жонкі. Па словах палестынца, ён спадзяецца застацца ў Беларусі і знайсці працу па спецыяльнасці лекар-траўматолаг.

    БЕЛТА
    1:12a
    Спроба №...
    У Беларусі да 2010 года будзе створана 69 цалкам новых мадэляў аўтамабіляў.

    Як паведамляе прэс-служба ўрада, пра гэта заявіў міністр прамысловасці Анатоль Русецкі 10 ліпеня на пасяджэнні прэзідыўма Савета міністраў. Па словах Русецкага, праект праграмы, падрыхтаванай Мінпрамам, прадугледжвае стварэнне да 2010 года магутнасцяў для выпуску як мінімум 51 тысячы аўтамабіляў.

    З іх на Мінскім аўтамабільным заводзе будзе вырабляцца не менш за 31 тысячу машын. Акрамя таго, праграмай прадугледжаны выраб 1 тысячы аўтакранаў у год на "Магілёўтрансмаш" з выкарыстаннем шасі Маза.

    Будзе дзейнічаць вытворчасць аўтобусаў чатырох класаў - вялікіх, сярэдніх пасажырскіх, міжгародных, аэрадромных. МАЗ праз тры гады павінен выпускаць не менш за 2,5 тысячы аўтобусаў у год. Акрамя таго, іх вытворчасць будзе весціся на заводзе "Нёман" (Ліда) і на Гомельскім аўтарамонтным заводзе.

    Прадугледжаны таксама выпуск шырокай гамы спецтэхнікі, а таксама прычэпаў. Беларускія аўтамабілі да 2010 года будуць цалкам камплектавацца айчыннай электронікай.

    Праграмай прадугледжаная поўная камплектацыя аўтамабіляў: ад бартавога камп’ютара да ўсіх іншых электронных сістэм.

    БелаПАН
    1:14a
    Праграма "мінус 100"
    Пад Талачыном кіроўца збіў чатырох падлеткаў з флікерамі і загінуў.

    Трагедыя здарылася сёння ўначы на 19-м кіламетры аўтадарогі "Талачын-Крупкі", непадалёку ад вёскі Загароддзе. 25-гадовы жыхар Талачына, наехаў на групу падлеткаў, што ішлі ўздоўж дарогі.

    Двое хлопцаў і дзве дзяўчынкі загінулі на месцы. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і урэзаўся ў дрэва. Ад удару кіроўца таксама загінуў. Пасажыры, што былі з ім, не пацярпелі.

    Усе падлеткі мелі флікеры, а адзін хлопчык вёў ровар, на якім былі катафоты. Да таго ж, яны ішлі па пешаходнай паласе.

    Дарэчы, летась кіроўца быў пазбаўлены правоў за нязначнае дарожна-транспартнае здарэнне. За руль ён не меў права сядаць да сярэдзіны лістапада.

    Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск
    1:16a
    Грантасмокава шчасце падвоіцца
    ЗША плануюць падвоіць фінансаванне дэмакратычных праектаў па ўсім свеце.

    Джордж Буш заявіў пра стварэнне фонду, які будзе выдаваць гранты на юрыдычную абарону і медыцынскія выдаткі дэмакратам-дысідэнтам, што пацярпелі ў выніку рэпрэсій альбо згубілі сваё здароўе па прычыне палітычнага пераследу з боку ўладаў.

    У першую чаргу гэта тычыцца жыхароў Кубы, Паўночнай Карэі, Сірыі, Ірану, Судану, Зімбабвэ,М'янмы і Беларусі. Як тут не згадаць Янку Купалу, які жадаў, каб Беларусь заняла свой пачэсны пасад між народамі.
    10:45p
    Чым Дынько лепшы за сталіністаў?
    Вось Дынько кажа:

    "Чистым политиканством" назвал шеф-редактор еженедельной газеты "Наша ніва" Андрей Дынько одобрение парламентской комиссией проекта закона "Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі". В интервью БелаПАН он отметил, что некоторые "люди хотят политизировать белорусский язык и навязать обществу некие политические споры вокруг языка". "Но сегодня это не нужно ни власти, ни нации".

    І тут жа дадае:

    По его словам, те, кто пытается навязать сталинское правописание в качестве обязательного, должны понимать, что они тем самым продолжают сталинскую политику в отношении Беларуси. "А всем известно - эта политика была направлена на уничтожение национальных особенностей белорусов как народа".

    Чым тав. Дынько ў такім разе адрозніваецца ад "сталіністаў" на моўным фронце? Тое ж непрыхаванае, махровае палітыканства цалкам ў СССРаўскім стылі, якое ён прыпісвае чыноўнікам. Мо "неча на зеркало пенять..."?

    << Previous Day 2007/07/12
    [Calendar]
    Next Day >>

Мой асноўны блог   About LJ.Rossia.org