Зноўку ў шпіталі
Зноўку ляжу ў шпіталі. Не хвалюйцеся, гэта так і плянавалася, нас з кутніцай рэжуць у два падыходы. Апэрацыя лёгкая, зараз амаль і не баліць нічога. Буду тут да нядзелі, а магчыма нават панядзелка. Забаўна - сястрычкі ўсе знаёмыя, ўсе ўсьміхаюцца, кажуць welcome back.