А я брахаць ня ўмею, дык і завыў
[Recent Entries][Archive][Friends][User Info]
Below are the 4 most recent journal entries recorded in the "Abu Antos'" journal:
10:00 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/83571/2283) [Link] |
Nothing but good news New ENT album!
From Extreme Noise Terror: New Album - "Law Of Retaliation" "Law Of Retaliation" the new album from Extreme Noise Terror is finally finished! Containing 18 tracks it sees the band return to their roots with politically & socially aware lyrics set to a musical assault of brutal grinding hardcore punk & features artwork by Mid (Bait & Deviated Instinct).
Recorded & mixed at the infamous Springvale Studio in Ipswich it is planned to be released in September on Osmose Productions.
Current Music: Gogol Bordello - East Infection Tags: ent, grind
|
08:25 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
ENT!
 Я такі схадзіў на Extreme Noise Terror!
Адбывалася гэта ў прыкольным месьцы пад назвай Cambridge Elks Lodge (ага, й на сьцяне над бубнамі вялізная галава аленя). Арганізатары - сапраўдныя вар'яты, сагналі 8 гуртоў (я спазьніўся, таму пачуў толькі 7). Пачалі а чацьвертай гадзіне, закончылі пасьля дзясятай. Вельмі прыкольна - публіка панкавая, ўсе ў майках з назвамі любімых гуртоў (bonus points, калі гурт распаўся да твайго нараджэньня). Больш за ўсё было Dead Kennedys, Black Flag і тутэйшых Toxic Narcotic, але сустракаліся й Crass, і зусім малавядомыя кшталту Larm. Толькі Iskra нечым выдзялялася, бо грала ў іншым стылі (яны гэта называюць blackened crust, гэта па гуку чысты black metal, але ў іх неблагія палітычныя тэксты - навошта незразумела, ўсё роўна ні халеры не разабраць), усе астатнія былі абсалютна аднолькавыя і гралі нейкую хардкора-грайндкоравую мяшанку. Панкі й панкушкі (а дзяўчын было на зьдзіўленьне шмат, большасьцю прыблізна 15-гадовых; у адной з-пад майкі выбіваліся кранальныя ружовыя шлейкі ад станіка; ў другой з праклёпаных джынсаў віднеліся зайчыкі на майтках) танчылі вельмі дзіўна: з пагрозьлівым тварам разганяліся, прабягалі на другі бок, там тармазілі й беглі назад. Праўда, потым ўжо разышліся і зрабілі амаль нармальны mosh pit. Зразумела, што дзесьці на пятым гурце кісларод у паветры скончыўся, але гэта, як і ваніты ў прыбіральні й аб'ява - 'ў каго ёсьць месца ўпісацца ENT?', толькі дадавала аўтэнтычнасьці. На шостым гурце (Phobia) тэмпература ў залі паднялася настолькі, што акуляры сталі пацець. На сёмым ад сьпякоты, стомленасьці й выпітага піва я, не паверыце, заснуў. Гэта быў той самы Tоксік Hаркотык, шмат ідыётаў пасьля яго пайшлі дадому! Але я не здаваўся, чакаў, і нарэшце выйшлі куміры майго саплівага дзяцінства. Далі жару, паказалі, што такое сапраўдны грайнд. Шкада, гралі нядоўга, усяго хвілін 20, але цяпер у мяне ёсьць аўтэнтычны сетліст з аўтографам 'To Syarzhuk - punk as fuck'
Current Mood: accomplished Tags: ent
|
12:42 pm
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Rejoice and be happy
Extreme Noise Terror запісалі міні-альбомчык (спліт з Driller Killer) і ў траўні едуць да нас. Гучаць ГЭТАКСАМА, як у 87-м, вось радасьць!
Current Mood: happy Current Music: Extreme Noise Terror & Driller Killer - Split Tags: ent
|
05:52 am
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/38424/2283) [Link] |
Няма лепшага мэтаду прачнуцца цёмнай халоднай студзеньскай раніцай Няма лепшага мэтаду прачнуцца цёмнай халоднай студзеньскай раніцай, як паслухаць трошкі грайндкору
Current Music: Extreme Noise Terror - Damage 381 Tags: ent
|
|