Эдгар По. Крумкач. Пераклад Андрэя Хадановiча Неяк поўначчу панылай я сядзеў, як над магілай,
Над пісьмёнамі, расклаўшы старажытны стос папер.
Раптам ціхі стук у дзверы мае змрочнае кватэры
Разагнаў усе хімеры. “Мабыць, нейкі візітэр, –
Я падумаў, – не хвалюйся, проста позні візітэр
Ля дзвярэй тваіх, павер”.
Тая снежаньская замець назаўжды запала ў памяць.
Цень на сценах, і не сцяміць – прывід? таямнічы звер?
І няма палёгкі ў горы – вечным смутку па Леноры,
Што цяпер зіхціць, як зоры, з вышыні нябесных сфер,
Але ў нашым грэшным свеце, дзе не бачна райскіх сфер,
Безназоўная цяпер.
Далей