4:12a |
Не беларус, але падтрымливаю! Прэм’ер-міністру Вялікабрытаніі сп. Тоні Блэру Канцлеру Германіі сп.Ангеле Меркель Прэзыдэнту ЗША сп. Джорджу Бушу Прэм’ер-міністру Італіі сп. Рамано Продзі Прэм’ер-міністру Канады сп. Сцівену Харперу Прэзыдэнту Франціі сп. Жаку Шыраку Прэм’ер-міністру Японіі сп. Дзюн'іціра Каідзумі
Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь, абураны Вашым намерам удзельнічаць у саміце вялікай васьмёркі (G8) у Санкт-Пецярбурзе, на тэрыторыі Расеі -- краіны, што праводзіць імперскую палітыку, падтрымлівае дыктатарскія рэжымы, парушае міжнародныя дамовы.
Экспансыянісцкая палітыка Крамля праяўляецца ў Беларусі, Грузіі, Латвіі, Малдове, Украіне і іншых краінах. Але калі ў Грузіі і Малдове фактычна акупаваны толькі часткі краіны, то Беларусь хочуць інкарпараваць цалкам, уключыўшы ў склад Расейскай Фэдэрацыі шасьцю губэрнямі.
Для нас непрымальныя любыя спробы пазбавіць наш народ правоў і свабодаў, прынятых у цывілізаваным сьвеце. У любых абставінах мы будзем адстойваць права нашага народу на дзяржаўнасьць, замацаванае Канстытуцыяй і міжнароднымі пагадненьнямі, права вырашаць лёс сваёй краіны, права карыстацца роднай мовай.
Мы лічым, што Вы ня маеце маральнага права браць удзел у саміце, пакуль кіраўніцтва Расеі не адмовіцца ад палітыкі шантажу, правакацый і тэрытарыяльнай экспансіі. |