Do you have money? Originally posted by
ahromenka@lj at
postPattaya, Walking-street, сусветна вядомая вуліца прадажных любошчаў. Да курвы падыходзіць зверскі падпіты рускі. Прытым і па твары, і нават па постаці відно, што яму ўжо ані сэкса не трэба, ані нават бухнуць. Адно такое -- "а поговорить?"
А маналог прыблізна такі:
-- Россия ... вас всех в ...! (маецца на ўвазе полавы акт у вычварнае форме).
Прастытутка:
-- Do you have money?
Рускі, як і мае быць, ангельскай не разумее. Зусім. Тлумачыць курве пра полавы акт з боку Расеі ці то ў бок Walking-street, ці то на бок усяго Тайланду.
Хацеў быў працытаваць нашаму малодшаму брату выдомую ўкраінскую показку пра Йухло, але перадумаў.
Але ў апошні момант зразумеў, што тая прастытутка насамрэч трансвестыт.
Ат пасмяемся, калі Расея сапраўды схоча распачаць з тае публікай полавы акт у збачэнскай форме. Хай нават і задарма.
wasserstrahl: слухайце, але ж тая курвэчка рэальна выказала ўсю сутнасць пытання. Калі Нямеччына прэтэндавала на сусветнае панаванне, яна такі мела эканоміку. І ЗША яе маюць. А краіна-бензакалонка, якая чагосці там тужыцца --- смех ды грэх.