zadel's Journal
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends View]

Friday, March 15th, 2013

    Time Event
    5:10p
    Случай в Беларуси, 1937 год.
           У 1937 годзе ў 67-м знішчальным авіяпалку, які кватэраваўся ў Гомелі, на тым самым месцы, дзе цяпер месціцца р-н “Стары Аэрадром”, адбыўся ўзорна-паказальны суд. На лаве падсудных апынуліся камандзір палка, ягоны намеснік, начштаба палка, усе камэскі, усе іх сябры і сябры сяброў. Такім чынам, падсудных назбіралася ці не дзве траціны ад асабовага складу.

    Абвінавачванне выставілі стандартнае: трацкісты, бухарынцы, фашысты, шпегуны і здраднікі.

    Сярод тых, каго прыгналі на суд у якасці статыстаў, былі мой дзед, лейтэнант Канстанцін Іванавіч, і ягоная жонка, мая бабуля Марыя Сазонтаўна.

    Далейшае пераказваю са словаў бабулі (ёйнай беларускай мовай):

    -- Сыначка, ды ўсе зналі, што і як. Жонка таго кампалка была гуляшчая, і мужык яе аднажды застукаў. Палюбоўнік праз акно выскачыў, а жонку тую кампалка пабіў і паабяцаў выгнаць туды, адкуль узяў – у калхоз. Тая ў калхоз не хацела, не дурная ж, адразу пабегла ў эн-ка-вэ-ду і напісала на свайго мужыка данос – бачыла ў яго партрэт нейкага барадатага мужчыны, пахожага на Троцкага. Кампалка забралі, ён ва ўсім прызнаўся і паказаў на замясціцеля і астальніх, што яны такія ж трацкісты. Тыя – на сваіх сябрукоў. За ноч усе сазналіся, што яны рабілі дыверсіі па інструкцыях Троцкага. Нараніцу – суд, нас з тваім дзедам туды пагналі, дзеда нават з палётаў знялі. Усіх, ясна справа, да вышэйшай меры.

    -- Бабуля, -- спытаўся я, -- а с курвай той што потым сталася, што данос на мужа напісала?

    -- Што, што… Забралі і тую. Яна ж так са сваім мужыком не паспела афіцыйна разыйсціся, вось і пайшла ў лагер для сем'яў ворагаў народа. З тых лётчыкаў, хто пасля суда выжыў, і тых жонак і дзетак, якіх не забралі, ніхто яе не шкадаваў, толькі радаваліся…Падлюка. Трасца яе бацьку і халера ёйнай маці.

    Кому трудно читать по белоруски, идем под кат. )

    << Previous Day 2013/03/15
    [Calendar]
    Next Day >>

About LJ.Rossia.org