|
| |||
|
|
Камандантэ Акудовіч Сёння дзень народзінаў асобы, даволі культавай у асяродку моладзі каляінцельска-гуманітарнага кшталту. Спадар Валянцін ўцёк ад віншаванняў з нагоды чарговага юбілею ў нейкі запаветны куточак радзімы, і зараз рассякае вяслом прызрыста-сцюдзёную гладзь якойсці Беразіны, альбо ладуе стаянку, збірае дровы для вогнічша па лясістых узгорках Нёмана, ці ўжо нават прапускае кілішак-другі ў невялікай кампаніі стоячы на высокім сасновым беразе Іслачы. Калі б не шэраг складаных абставінаў, зараз і я б за кумпанію з насалодай кульнула чарку і асабіста павіншавала гэтага цудоўнага Чалавека. Ды яшчэ паспеецца. А пакуль што, са старога. Баян трохгадовай даўніны. Неяк мы са styxija@lj зрабілі імянінніку такую сцёбна-віншавальную маечку)Кантэкст магчыма незразумелы ўсім, хто не з "тусоўкі". Збольшага славу філосафа НЯМА В.А. зарабіў дзякуючы гэтай яго першай кніжачцы: Валянцін Акудовіч. МЯНЕ НЯМА: РОЗДУМЫ НА РУІНАХ ЧАЛАВЕКА |
||||||||||||||