|
| |||
|
|
Тралейбусы - забойцы Чарговая ахвяра (тралейбусу) Алена Фурманава патрапіла да шпіталю з больлю ў сэрцы. ...Надзвычайнае здарэньне адбылося ў мінулую пятніцу. Каля шостае гадзіны ўвечары Алена Фурманава заходзіла ў тралейбус 29-га кірунку ў на прыпынку ля супэрмаркэту "Рыга". Наўкола залева. Узялася за парэнчы - штурханула. "Мо прывярзлося", - падумала жанчына і схапілася за парэнчы зноў. Штурханула мацней. Жанчына папрамавала да кіроўцы. - Я яму патлумачыла, што заднія дзьверы "б'юцца", а ён мне кажа: "Ну так выходзь з тралейбусу"! - Абурана распавядае пані. - Я запамятала яго імя. Даехала некалькі прыпынкаў да дому.... ТЭЛЕФАНАТ У ДЭПО У тралейбусным дэпо нумар 5 адразу ськемілі, пра што гаворка вядзецца. - На тралейбусу не было зафіксавана токавыцечкі, - адказаў намесьнік галоўнага інжынэру Анатолі Ш*айтанаў. - Ніхто яе токам ня біў. Тралейбус пратэставалі на станцыі. Неўзабаве ён выйдзе на лінію. ... - А чаму кіроўца Яўген Гарбуноў так трымаўся? -Зь ім правялі гутарку. Ён парушыў інструкцыю. Няправільна учыніў. - А Вы ведаеце, што дактары паставілі жанчыне дыягназ "электратраўма"? - Які дыягназ? Ніякага там дыягназу. Каб атрымаць страхоўку, і не такое выдумляюць. Комсомольская Правда в Белоруссии.Лукашэнка пабудаваў сістэму, у якой кожны ўсяго лякаецца. Тыя, хто працуюць на дзяржаўную сістэму, ведаюць, што за самую малюткую праяву нелаяльнасьці яны рызыкуюць непадаўжэньнем кантракту, які зазвычай падпісваецца на 1 год. Ідэальная сістэма закабальваньню. Выкінутым зь дзяржслюжбы маленькім слюжбоўцам па атрыманьні "ваўчынага" квітку няма больш куды пайсьці. Ніводны дзяржаўны працадаўца іх ня прыме - а недзяржаўных у нас мала. П.С. Пакуль што не было зафіксаванага ніводнага выпадку выплаты страхоўкі дзяржперавозьнікам. А "маршрутнікі" іх выплочвалі.
|
|||||||||||||||