Войти в систему

Home
    - Создать дневник
    - Написать в дневник
       - Подробный режим

LJ.Rossia.org
    - Новости сайта
    - Общие настройки
    - Sitemap
    - Оплата
    - ljr-fif

Редактировать...
    - Настройки
    - Список друзей
    - Дневник
    - Картинки
    - Пароль
    - Вид дневника

Сообщества

Настроить S2

Помощь
    - Забыли пароль?
    - FAQ
    - Тех. поддержка



Пишет czy ([info]czy)
@ 2008-01-13 01:54:00


Previous Entry  Add to memories!  Tell a Friend!  Next Entry
А хто ідзе на прэзентацыю новай кнігі Артура Клінава?
Анатацыя і фота вокладкі на сайце НН: Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца: Раман / Артур Клінаў. — Мінск: Логвінаў, 2008

Раман напісаны ў жанры утопіі (даволі іранічнай, як падалося). Аўтар месцамі блізка следуе за Кампанэлавым "Горадам Сонца". У кнізе ёсць крыху аўтабіяграфічных звестак - пра асабістую повязь аўтара з Горадам ад самога маленства. Але галоўнае - міфічна-утапічная гісторыя савецкага Мінска.

Можна назваць гэты раман тэкставым працягам "Гораду СОНца" - шыкоўнага фотаальбому са здымкамі менскага ампіру (Менск: Логвінаў, 2006.)


Навошта і дзеля чаго робіць такія дзіўныя (для кагосці) рэчы мастак-пісьменнік Клінаў? Сам ён некалі адказваў так: „Менск вельмі дзіўны горад, які да пэўнага часу быў нявелічным правінційным гарадком. Але ў пэўны момант горад стаў проста бязумнымі тэмпамі расці, стаў адным з найбуйнейшых гарадоў ў Еўропе. За гэтым ростам не паспявала асэнсаванне гэтага росту. Тэксталогія гораду не была створаная. Ён быў пэўны час вялікім арганізмам без тэксту”.
Такім чынам, аўтар прапаноўвае нам адну з версій гарадскога міфу - міфу Менска-Мінска, Горада Сонца.

Прэзентацыя адбудзецца ў чацвер а 17-й у Пушкінскай бібліятэцы.