aj - September 23rd, 2004 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

September 23rd, 2004

Яно [Sep. 23rd, 2004|10:05 am]
Цепласетка апынулася гарачай і бруднай, але хутка прыйшлося яе пакінуць. Нас напруджваў жудасны глыхой стук з глыбінаў трубных сыстэм.
Калі цябе ад паверхні аддзяляе маленькая лесьвічка ў 10 метраў - любы тэхнічны гук падаецца топатам невядомай каллектранай пачвары, якая поўзае па мокрым тунэлям менскіх сутарэньняў і начыма пажырае неасьцярожных падарожнікаў. Цёмна і страшна.

Потым было сухараўскае рускае поле. Значна большае, чым наша. Цёмнае, начное... З аблепіхай і дзотамі. З паўсюль падаюцца вадкія канавы ды рвы, якія насамрэч з'яўляюцца бітым шыферам. Асляплённы сьветам ліхтара, ты еш жоўтыя пыльныяк кіслыя ягады, і бачучы з высокага халма горад, спрабуеш вылучыць таямнічыя назвы раёнаў ды кварталаў... Па компасу.

Восень забірае маю душу, кушаю антыдэпрэссанты.
Link1 comment|Leave a comment

Літаратура [Sep. 23rd, 2004|11:22 am]
[Current Music |Монгол Шуудан - Москва]

Мне падабаюцца заняткі спадара Тычыны. Падабаецца слухаць мелагучным голасам дыкламіраваныя вершы Бадлера, Рылькі ды Апалінэра. Слухаць расповяды пра дэкаданс і мадэрнізм. Толькі як заўсёды не падабаецца рабіць хатняе працы. Што тут паробіш?
LinkLeave a comment

Гісторыя-фантасьціка. [Sep. 23rd, 2004|08:39 pm]
Учора ноччу, на сухарэўскай пустэчы Кім згубіў свой заплечнік.
Сёньня, на сухарэўскім вадасховішчы, прыйшоўшы на рыбалку Эдзін бацька яго знайшоў.
Цяпер усе усё ведаюць.
Чорны круг!
Link3 comments|Leave a comment

[Sep. 23rd, 2004|10:30 pm]
Заебісь якія навіны. нескажу якія, Але я шчасліў...
Ляг, отдохни, успокойся и рот закрой...
LinkLeave a comment

пад замком [Sep. 23rd, 2004|10:37 pm]
Цяпер я яе нават паважаць перастаў...
LinkLeave a comment

Восень [Sep. 23rd, 2004|10:53 pm]
[Current Music |Burzum - Tomhet]

Зараз я хачу, каб мяне пагналі з ліцэю. Менавіта пагналі! Каб не было шляхоў да выйсьця...
Бо на гэтым пункце жыцьця - вучоба бадай што самае галоўнае. А страціўшы бадай што самае галоўнае, табе ўжо няма чаго губляць.
Усё ў маіх руках... Рву адносіны... Рэжу скураныя стужкі...
Link2 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | September 23rd, 2004 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]