| |
[Nov. 15th, 2004|11:01 pm] |
Раскінуліся лугі і палі на многія тысячы міляў, парослыя белёною, дурманам і гарычаўкай. Сінія, жоўтыя, белыя кветкі. А ў нябёсах ружовая трынаццаціканечная зорка Бетэльгейзе. Такая, што на ўсё неба.
Мы ўжо цэлую вечнасьць ідзем узяўшыся за рукі, прыгаючы з аднога кротчынага холміка на іншы. Стракочуць конікі, гудуць чмялі. Я п'ю малінавае віно і думаю пра вечнасьць. Добра, што гэтая мышыная вазьня ніколі не будзе вечнасьцю. Ніколі. |
|
|