aj - [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Nov. 15th, 2004|11:01 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Раскінуліся лугі і палі на многія тысячы міляў,
парослыя белёною, дурманам і гарычаўкай.
Сінія, жоўтыя, белыя кветкі.
А ў нябёсах ружовая трынаццаціканечная зорка Бетэльгейзе. Такая, што на ўсё неба.

Мы ўжо цэлую вечнасьць ідзем узяўшыся за рукі, прыгаючы з аднога кротчынага холміка на іншы.
Стракочуць конікі, гудуць чмялі. Я п'ю малінавае віно і думаю пра вечнасьць.
Добра, што гэтая мышыная вазьня ніколі не будзе вечнасьцю. Ніколі.
LinkLeave a comment