| Crocodile Hunters |
[Dec. 3rd, 2004|12:12 am] |
|
Гэта Omonos Amapus. Асабліва буйны прадстаўнік. Зараз яно на піке злобы і ўзбуджаньня. Кроплі пота сьцякаюць па блакітна-бурай скуры, вочы напоены нянавісьцю. Цяжкая канечнасьць у форме дубінкі стварае бязглуздыя рухі ў паветры. Яно рычыць і лаецца матам! Небяспечнае і агрэсіўнае! Аднак, што мы будзем тут рабіць? Вядома тое, што і заўсёды. Мы засунем вялікі палец жудаснаму амапасу ў дупу, каб паўнавартасна пазліць гэтую жывёліну! Зараз яно разлуецца зуусім ні на жарт! |
|
|
| Unbearing Lightness of Being |
[Dec. 3rd, 2004|03:41 am] |
Тэрэза - страшненькая мілашка, Сабіна - прыгажуня, але з ідыёцкім выразам вачэй. Гісторыя настолькі неверагодная, наколькі знаёмая кожнаму з нас. Бо няма ніякай гісторыі. Яскравы прыклад якаснай перавагі экранізацыі над кнігай. Кундэра - мала таго, што чэх, так яшчэ і чортаў стары вычварэнец ды зануда, які тым ня меньш сваёй даволі простай думкай нясе задавальненьне ад балюча-прыемнай знаёмасьці і амаль трапнага падабенства форм, выразаў і прыкладаў. Эх, рок шэсдзесят восьмы та совецкія танкі ўперамежку з жоўта-чырвонымі трамваямі. Не, не заўсёды дружба пануе над каханьнем, хоць і веру ў бялёсую канкрэтнасьць чэскіх прыкладаў. А яшчэ ў нашых прыкладах заўсёды варта абіраць толькі нешта адно. Мы злыя і... і... І поўная барацьба за быцьцё. Невыносна нялёгкае між тым быцьцё...
Баюся, што пішу апошні пост у гэтым гадзічнам цыкле, бо сваёй мядовай наркалепсіяй давёў таварышчэй-бацькоў да белённага кулька. А тут мадэм чамусьці - першая ахвяра. Я аферыст і напэўна ўсё ж такі няўдачнік. Прынамсі так атрымліваецца, калі спрабаваць падлічыць усё наперад. Вось так я адыходжу паступова ад звычкі жыць адным днём, адыходжу на карысьць тэндэнцыі самарасчараваньня. Да й чэрнушны піўной bodom тут як раз. Нават веееедаю, што рабіць. Дакладна ведаю. |
|
|
| Karenin |
[Dec. 3rd, 2004|05:42 am] |
 Я ня ведаю хто гэта. Ня ведаю адкуль. Паклікаў Кареніным, што зусім нядзіўна. Будзь калі кожную ноч ня спаць, а паліць на лесьвіцы опіюм - можна таксама адбыцца невядома кім, невядома адкуль. І цябе таксама нахабна паклічуць Кареніным, асляпяць бліскавіцай і кінуць брудным ды галодным ня спаць, а паліць опіюм на лесьвіцы. Цёмнай ноччу пры канцы лістапада. І невядома, што тут горш. Пах опіюма нагадвае аб памёрлай паравіне і сьмерці ў салодкай прытоме аргазму. Каренін нагадвае аб зусім ужо блізкім канцы. |
|
|