| Karenin |
[Dec. 3rd, 2004|05:42 am] |
 Я ня ведаю хто гэта. Ня ведаю адкуль. Паклікаў Кареніным, што зусім нядзіўна. Будзь калі кожную ноч ня спаць, а паліць на лесьвіцы опіюм - можна таксама адбыцца невядома кім, невядома адкуль. І цябе таксама нахабна паклічуць Кареніным, асляпяць бліскавіцай і кінуць брудным ды галодным ня спаць, а паліць опіюм на лесьвіцы. Цёмнай ноччу пры канцы лістапада. І невядома, што тут горш. Пах опіюма нагадвае аб памёрлай паравіне і сьмерці ў салодкай прытоме аргазму. Каренін нагадвае аб зусім ужо блізкім канцы. |
|
|