aj - January 24th, 2005 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

January 24th, 2005

Sny [Jan. 24th, 2005|06:41 am]
[Current Music |Joy Division - Novelty]

Сёньня сніліся жывёлкі: белыя і рыжыя. Адну з іх, недзе з паўметра памерам без хваста, я паймаў і пачаў мучыць. Жывелка была падобная на вавёрку, толькі большая із мордай куні. Калі я выпусціў яе з рук, яна прабёгла некалькі метраў і спынілася, каб праблевацца. Я зразумеў, што у яе была дызентырыя. Усю астатнюю частку сна я прахварэў дызентырыяй. Лекваўся атрапінам і паліфепанам. Але ў выніку ўсё адно памёр.

Па-мойму гэта было ў Шьветлагурску, бо вшысткі наркі мувілі по-польску...
Link4 comments|Leave a comment

[Jan. 24th, 2005|05:51 pm]
Губляюся ва ўласных думках. Бязглуздыя спробы адключыць унутрынаты дыялог з мэтай усеагульнай жыцьцёвай рэлаксацыіі скончваюцца ўнутранымі дыялогамі на тэму ўнутранага дыялогу. Індульгурусь у адносінах да ўсіх-усіх. Робіцца яшчэ горш... Расхлябан ды расеен...

Успомніўся даўнішні сон. Без усялякай сэнсавай нагрузкі. Засеў у сьвядомасьць цалкам на ўзроўне адчуваньняў:
Я стаю на мосце па прашпекту Любімава, пойма ракі Лошыцы паўсюдна заліта вадою. Вада цёмная і бурлівая. Вады вельмі шмат.
У вадзе плаваюць злыя кітападобныя істоты. Мне страшна...

Нічога не разумею.
LinkLeave a comment

navigation
[ viewing | January 24th, 2005 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]