aj - February 1st, 2005 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

February 1st, 2005

Сюедад ду Мехіко [Feb. 1st, 2005|12:39 am]
[Current Music |Bauhaus - Antonin Artaud]

" - Хіба яно дазволена ў Мехіко?
- Так, грынга... У Мехіко дазволена абсалютна ўсе!"

Я тут пачуў, што ў Расее забаранілі продаж кніг В.Берроўза, І.Вэлша, Х.Томпсана і нават Кізі з Кастанедай.
А нам хоць бы што, ў нас яны ляжаць у цэнтральных кнігарнях і "вянках" побач з Дастаеўскімі, Талстымі, Манамі, Гарэцкімі і тэстамі па беларускай мове.
Мяжу б зачыненую і міліцыю папрасцей. Былі бы маскальскай Мексікай. Ездзілі бы кацапы ў якую Оршу ці Шклоў за харошым жыцьцём. Хаця і так ездзяць.
А з марыхуанай ў ніх дабрэй. Усё адно лепей аднойчы паспрабаваць, чым стократ прачытаць... Буэнас діас, б'янкарусо!
А яшчэ мне шкада дзевачак, якія дабраахвотна адмаўляюцца ад вельмі цікавых рэцэптаў.
Едуць таварныя цягнікі. А ў таварных цягніках дурман і благадаць...
LinkLeave a comment

Tuesday's gone амаль [Feb. 1st, 2005|04:16 pm]
Ночы наркалепсіі перажываюцца на ўра, да і дні зусім без пахмельля. Аднак чорныя дзіры адбываюцца каталетычным аднаўленнем ва ўтульным ўнутраным свеце. Воля выцякае праз дыхла і распаўсюджваецца на акругу, але стан губляе раўнавагу.
Паўсюль нейкая недасканаласьць і абыякавасьць. Чытаючы старыну бука ў 25-там раптам заўважаю, што ўжо які прыпынак даўлю сваім кілаграмовым лайнадавам на ногу мужыка насупраць. Хоць бы што, аніякай рэакцыі. Лет сорак пяць, двайны падбародак ,партфельчык, невыразныя вочы, якія ў сваю чаргу неўпэўнена аглядаюць абнажонную натуру страшнага выгляду на вокладцы маё кніжкі. Стары бязвольны пердун...
Атрымліваю асалоду ад набыцьця кніжак. Скупаю ўсё-ўсё, пакуль не забаранілі. Паранояпараноя... Думкі часам залятаюць ў бок ісптытаў. Можна не пускаць іх. У галаве верцяцца Крапівы і Пушкіны. Букі адрывае галаву...

Пульсіруе вока і баліць зуб. Усё нармальна. Усё харашо...
LinkLeave a comment

АРХІПЕЛАГ БЕЛАРУСЬ [Feb. 1st, 2005|04:22 pm]
Гэта тое, што застанецца ад краіны, калі ў выніку якога-небудзь катаклізму узровень сусветнага акіяну падыміцца роўна на 200 метраў.

МАПА (48кб) )
Link6 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | February 1st, 2005 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]