| Tuesday's gone амаль |
[Feb. 1st, 2005|04:16 pm] |
Ночы наркалепсіі перажываюцца на ўра, да і дні зусім без пахмельля. Аднак чорныя дзіры адбываюцца каталетычным аднаўленнем ва ўтульным ўнутраным свеце. Воля выцякае праз дыхла і распаўсюджваецца на акругу, але стан губляе раўнавагу. Паўсюль нейкая недасканаласьць і абыякавасьць. Чытаючы старыну бука ў 25-там раптам заўважаю, што ўжо які прыпынак даўлю сваім кілаграмовым лайнадавам на ногу мужыка насупраць. Хоць бы што, аніякай рэакцыі. Лет сорак пяць, двайны падбародак ,партфельчык, невыразныя вочы, якія ў сваю чаргу неўпэўнена аглядаюць абнажонную натуру страшнага выгляду на вокладцы маё кніжкі. Стары бязвольны пердун... Атрымліваю асалоду ад набыцьця кніжак. Скупаю ўсё-ўсё, пакуль не забаранілі. Паранояпараноя... Думкі часам залятаюць ў бок ісптытаў. Можна не пускаць іх. У галаве верцяцца Крапівы і Пушкіны. Букі адрывае галаву...
Пульсіруе вока і баліць зуб. Усё нармальна. Усё харашо... |
|
|