| |
[Mar. 17th, 2005|07:48 am] |
|
З днём Святога Паитрыка! |
|
|
| spring |
[Mar. 17th, 2005|03:54 pm] |
| [ | Current Music |
| | Beethoven - Fur Elise | ] | Дождж! Даждзіна! Дажджышча! Я дачакаўся сымптомаў сапраўднай вясны. На душы аж проста сьвята. Ах і ох! А сп.Тычына распавядае пра свае маладыя гады і чарнільныя папойкі на вайсковых могілках. Вядома пад сарамлівыя ўсьмешкі слухачоў, бо ледзь не палова групы і цяпер працягваюць падобныя традыцыі: ляжаць ў трунах Коласы, Купалы і Чорныя, а ў версе, л'ецца напой ракой і пакутуюць дзіцячыя пячонкі. Пра кахацца на магілах я ўжо і не кажу. Паедуць штолі потым страляцца ў Маскву на Навадзевіч'е. Я ўжо дома, у цяпле, зачытваюся Іванам Бунінам. Бачучы як цяжка было яму і мне робіцца цяжка. Сьвет перахіснуўся, а ніхто гэтага не зразумеў. Пашчэнсціла Лэйфу нарадзіцца ў такую жахлівую дату. Здаровы ў яго (Буніна) поглядах і калегі мастакі: Майкоўскі, Блок - ўсе сплош дуракі, абалдуі і грубіяны. І зараз так і ёсць, лёгка паддаюцца правакацыям. Лёгка чапляюцца на раменьчык. Ггггрубіяяны.
Канешне вясна радуе, але прагнозы надвор'я - не. Абацаюць і зноў марозы. Гэта амаль сьмяротна! Уся гэтая вада, ўсе гэтыя бурлівые патокі, ўсе яны стануць ільдом... І прыйдзецца апранаць канькі замест ластаў. Не хачу!Забуду пра гэта й буду радавацца. Усё ж такі ё чаму.
Сёньня я бачыў Чарлі Букоўскі. Усё такога ж хмурага, пабітага, але гордага і сьмелага, усё з той жа абавязковай бутэлькай ў руках. Стары добры Бук і Дождж. 17-ая вясна... |
|
|
| Зачот! |
[Mar. 17th, 2005|04:08 pm] |
| [ | Current Music |
| | L. V. Beethoven - Allegretto | ] |
 |
|
|
| |
[Mar. 17th, 2005|08:56 pm] |
| [ | Current Music |
| | Beethoven - 5th Symphony 1st Movement | ] | Пайсці штоль і зноў на мікрадозу нарвацца? Да-да, гэта страўнік... |
|
|