aj - June 27th, 2005 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

June 27th, 2005

Дзякуй [Jun. 27th, 2005|07:28 am]
Вось і прайшоў мой добры год навучання ў легендарнай установе. Можна доўга спрачацца і крычаць за што і чаму мне не далі атэстат, але я далёка шчаслівы і без запаветнага аркушыка.
Ноч была адной з самых лепшых у маім жыцьці. Такіх ночаў болей не будзе...
Ліцэй. Ліцэй - гэта ўсё.
Гэта тупат тысячаў моцных ног.
Гэта гарлапанства класічных спеваў пад скрыпку ў банкетнай залі.
Гэта змаганне.
Гэта такое, да болю шчырае, "бля" з вуснаў барда Андрэя Хадановіча.
Гэта прыгожыя твары і шчаслівыя вочы.
Спіс, канечне, мае канец, але я не буду пра гэта думаць. Навошта?
Бо найперш ліцэй - ГЭТА МЫ.

Я не ў стане напісаць нешта прыгожае ці проста сувязнае,
але... Проста дзякуй усім тым, хто быў са мною. Дзякуй табе Ліцэй. Бывай, да сустрэчы.
Link9 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | June 27th, 2005 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]