| Дзякуй |
[Jun. 27th, 2005|07:28 am] |
Вось і прайшоў мой добры год навучання ў легендарнай установе. Можна доўга спрачацца і крычаць за што і чаму мне не далі атэстат, але я далёка шчаслівы і без запаветнага аркушыка. Ноч была адной з самых лепшых у маім жыцьці. Такіх ночаў болей не будзе... Ліцэй. Ліцэй - гэта ўсё. Гэта тупат тысячаў моцных ног. Гэта гарлапанства класічных спеваў пад скрыпку ў банкетнай залі. Гэта змаганне. Гэта такое, да болю шчырае, "бля" з вуснаў барда Андрэя Хадановіча. Гэта прыгожыя твары і шчаслівыя вочы. Спіс, канечне, мае канец, але я не буду пра гэта думаць. Навошта? Бо найперш ліцэй - ГЭТА МЫ.
Я не ў стане напісаць нешта прыгожае ці проста сувязнае, але... Проста дзякуй усім тым, хто быў са мною. Дзякуй табе Ліцэй. Бывай, да сустрэчы. |
|
|
| Comments: |
А я не хачу, каб вы сыходзіліііііііііііііііііііііі!!!!!!!!! :((((((((((((((((((((((
І я таксама!!! вы ўсё роўна будзеце для нас ідэялам (асабліва 41 група)!!!
ідэал? сільна сказана як па мне. але насамрэч, сыходзіць дух ліцэя. мы апошнія (не ў крыўду 1-3 курсам).
Я згодна з табою.З усім, што ты напісаў. Гэта сапраўды было вартае ўсіх нашых старанняў.
| From: | (Anonymous) |
| Date: | June 30th, 2005 - 01:55 pm |
|---|
| | | (Link) |
|
Заканчваецца эра Эльфаў, пачынаецца эра Людзей... RYCYNA.
Ліцэяґэнэз чыста внатуре.
гы... Ліцэй жыве! недзе чуў, што ў ліцэй набралі каля 30 чалавек... Дык, нядрэнна! зусім! напэўна, на вас апошняя надзея... :/ | |