| Every day is exactly the same |
[Jul. 3rd, 2005|01:17 am] |
Дні небагатыя. Думы акаянныя. Дзеі безвыходныя. Цёплае жоўтае лета. Апошняе лета дзяцінства. Знакі і сімвалы безпераменна кажуць аб шчасці: едуць электрычкі, б'ецца шкло, пахне скошанай муравой. Я ведаю нават дзе тое шчасце, але не ўпэўнены ў яго вартасці. Я магу пазваніць, але за званком заўсёды павіннен ісці тузін небаходнасцяў: грошы, алкаголь, духі, чыстыя сарочкі. Адна котка леваруч, іншая проста, іншыя назад. Глядзець на іх галасы ў слухаўках і дзівіцца. Глядзець на іх валасы і бляднець. Маё сэрца нечага хоча, мой мозг ня ведае чаго. А душа маўчыць, ёй няма чаго сказаць. Я нюхаю паветра і чую жасмін. Наўкол адныя цені, у кожнай цені свае праблемы. На асфальце палачка ад марозіва, белыя-белыя кусты. Наўкол адно лісце і пахучыя кветкі. Сядзець бы тут вечнасць, а не! Куды там, хочыцца нешта рабіць: захварэць і сыйсці з розуму. Няма сіл, каб проста ўстаць у правільным напрамку. Душа маўчыць. Толькі нехта шукае вачыма мяне, бо нехта побач і хоча маю душу. Я улыбаюсь, как идиот, и раздвигаю кусты жасмина... |
|
|