| proljeće na moje rame slijeće |
[Feb. 18th, 2006|02:32 am] |
Падуў з паўднёвага-ўсходу, з Кубані і далей, з Закаўказьзя цёплы вецер, падараваў нам прагную адлігу і сьлякаць. Бязьмерныя жорсткія маразы змяніліся сьнегам, які ўшчэнт засыпаў гэты чортаў горад белай неабходнасьцю. Аднойчы, калі ну ні як не чакаеш, раніцай праз памытыя нягодніцай-зімой вокны мы убачым праталіны і сьвежае гаўно, бо ветры і прырода рэчаў зробяць сваю сьветлую справу: з дальнега замежжа да нас вернуцца журавы ды іншыя ўдоды, прыцягнуўшы з сабою ненасытную чартоўку Вясну. У гэтыя дні бязглуздага чаканьня цяжка не крыўдаваць, не марыць і не напівацца, каб потым сакавік выпіў з нас усе сокі. Ты мяне не разумееш, і я цябе не разумею. На прыпынках людзі, у тралейбусах людзі. А тут - забіты ранішні тралейбус з пахамі дублёнай скуры, солі на ботах і нямытых валасоў. Мяне скручвае ад эпахондрыі, а побач стаіць хлопец, які выдае такія хворыя гукі, што хочацца даць яму ботам у левае калена. Я не магу, я стаю злы тварам ў шкло і пішу на шкле брудныя ругацельствы грэцкай азбукой. А потым, на канцавым прыпынку, калі заклапочаны народ валіць змеем з тралейбуса, дзьвярыма мне прыціскае бот, і я стаю, нібы прыклеены з усьмешкай непаразуменьня на ліцу. І той ненавісны хворы хлопец адзіны, забыўшыся на ангіны і катары, дапамагае мне вызваліць левую канечнасьць з бесавага капкану. Я кажу "дзякуй" і думаю, што не так усё блага наўкол і можа быць будзе нават лепш. Я слухаю захоплена лекцыю прафесара Чароты, бегаю па букіністах у пошуках эпасаў і любуюся ў букіністах дзеўкамі. Я...Я...Я падак на прыпіжжаных незвычайных людзей. Толькі йіх я магу любіць пяшчотна. Дзеўка ў букінісце менавіта такая: яна выглядае на шаснаццаць год, у яе мілы тварчык і дзіўная вопратка: джынсавыя брыджы, калготкі і, відавочна, бацькавы боты. Яна прынесла ў букініст кнігі і мы стаім, гледзячы адно на аднога, ля ўвахода, чакаем адкрыцця. Я спрабую зразумець матывацыю здачы кніг ў букініст дзевачкай шаснаццаці, напэўна, год з тэлефонам і дарагім плэйерам, але хутка забываю на такія супярэчлівасьці, прыгадаўшы і ўцяміўшы понава ейны знешні выгляд. Эх, і чаму я так люблю такіх людзей... Маё сэрца баліць, я моцна крыўдую. Але я ўсё разумею. Хутка вясна і сухая трава вылезе з-пад сьнега, каб хітра пахнуць і вабіць мяне. А пакуль я пагружаюся ў розную працу, каб забыцца на чаканьне, бо вясна прыходзіць хутчэй тады, калі яе не чакаеш. Як і ўсё астатняе, што я маю назіраць у жыцьці. |
|
|