aj - proljeće na moje rame slijeće [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

proljeće na moje rame slijeće [Feb. 18th, 2006|02:32 am]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Падуў з паўднёвага-ўсходу, з Кубані і далей, з Закаўказьзя цёплы вецер, падараваў нам прагную адлігу і сьлякаць. Бязьмерныя жорсткія маразы змяніліся сьнегам, які ўшчэнт засыпаў гэты чортаў горад белай неабходнасьцю. Аднойчы, калі ну ні як не чакаеш, раніцай праз памытыя нягодніцай-зімой вокны мы убачым праталіны і сьвежае гаўно, бо ветры і прырода рэчаў зробяць сваю сьветлую справу: з дальнега замежжа да нас вернуцца журавы ды іншыя ўдоды, прыцягнуўшы з сабою ненасытную чартоўку Вясну.
У гэтыя дні бязглуздага чаканьня цяжка не крыўдаваць, не марыць і не напівацца, каб потым сакавік выпіў з нас усе сокі.
Ты мяне не разумееш, і я цябе не разумею. На прыпынках людзі, у тралейбусах людзі. А тут - забіты ранішні тралейбус з пахамі дублёнай скуры, солі на ботах і нямытых валасоў. Мяне скручвае ад эпахондрыі, а побач стаіць хлопец, які выдае такія хворыя гукі, што хочацца даць яму ботам у левае калена. Я не магу, я стаю злы тварам ў шкло і пішу на шкле брудныя ругацельствы грэцкай азбукой. А потым, на канцавым прыпынку, калі заклапочаны народ валіць змеем з тралейбуса, дзьвярыма мне прыціскае бот, і я стаю, нібы прыклеены з усьмешкай непаразуменьня на ліцу. І той ненавісны хворы хлопец адзіны, забыўшыся на ангіны і катары, дапамагае мне вызваліць левую канечнасьць з бесавага капкану. Я кажу "дзякуй" і думаю, што не так усё блага наўкол і можа быць будзе нават лепш.
Я слухаю захоплена лекцыю прафесара Чароты, бегаю па букіністах у пошуках эпасаў і любуюся ў букіністах дзеўкамі.
Я...Я...Я падак на прыпіжжаных незвычайных людзей. Толькі йіх я магу любіць пяшчотна. Дзеўка ў букінісце менавіта такая: яна выглядае на шаснаццаць год, у яе мілы тварчык і дзіўная вопратка: джынсавыя брыджы, калготкі і, відавочна, бацькавы боты. Яна прынесла ў букініст кнігі і мы стаім, гледзячы адно на аднога, ля ўвахода, чакаем адкрыцця. Я спрабую зразумець матывацыю здачы кніг ў букініст дзевачкай шаснаццаці, напэўна, год з тэлефонам і дарагім плэйерам, але хутка забываю на такія супярэчлівасьці, прыгадаўшы і ўцяміўшы понава ейны знешні выгляд. Эх, і чаму я так люблю такіх людзей...
Маё сэрца баліць, я моцна крыўдую. Але я ўсё разумею. Хутка вясна і сухая трава вылезе з-пад сьнега, каб хітра пахнуць і вабіць мяне.
А пакуль я пагружаюся ў розную працу, каб забыцца на чаканьне, бо вясна прыходзіць хутчэй тады, калі яе не чакаеш. Як і ўсё астатняе, што я маю назіраць у жыцьці.
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]ex_testor@lj
Date:February 17th, 2006 - 09:09 pm
(Link)
висна - опасно. опасаюсь.
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:February 19th, 2006 - 08:40 pm
(Link)
Тст, наша бравая братва тебя не відела уже бог знает сколько. Ты панімаіш?
[User Picture]
From:[info]ex_testor@lj
Date:February 20th, 2006 - 03:39 am
(Link)
вполне!
From:[info]henker_@lj
Date:February 18th, 2006 - 12:12 am
(Link)
Мы все ждем весну.....
From:[info]elzza_spl@lj
Date:February 18th, 2006 - 07:59 am
(Link)
выпавший снег никогда не растает
Бог устал нас люить
Бог просто устал
[User Picture]
From:[info]lijana@lj
Date:February 18th, 2006 - 06:35 pm
(Link)
ды напішыце вы ўрэшце аповесьць, Антон! я чакаю ўжо ад вас богведаеколькі!
мае шырокія паклоны часам - усе вам.
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:February 18th, 2006 - 06:53 pm
(Link)
Не напішу. Я занят.
From:[info]dioctanium@lj
Date:February 19th, 2006 - 10:28 am
(Link)
потом будем ждать лета... потом осени ... потом зимы ... потом весны и т.д. ЖДАТЬ...
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:February 19th, 2006 - 08:39 pm
(Link)
Інво...
[User Picture]
From:[info]niegodiajka@lj
Date:February 19th, 2006 - 11:58 am
(Link)
"з дальнега замежжа да нас вернуцца журавы ды іншыя ўдоды, прыцягнуўшы з сабою ненасытную чартоўку Вясну",ага,а яшчэ птушыны грып...
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:February 19th, 2006 - 08:39 pm
(Link)
Жырыноўскі прапанаваў выкарыстоўваць супраць птушак зенітнае войска.