aj - March 30th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

March 30th, 2006

[Mar. 30th, 2006|04:19 am]
Калі халоднай студзеньскай ноччу я вяртаўся з Кіева ў Менск, я думаў, што вяртаюся з Крайіны Мрый у гнілы і бязвольны савок, але я сьвята верыў, што мне ёсьць куды вяртацца. Вярнуўся я як заўсёды ў нікуды і яшчэ болей расчараваўся ў тутэшняй рэчаіснасьці.
Далей былі зімовыя халодныя месяцы, якія павінны былі скончацца 19-ым. 19-ае было момантам Х. Тое, што было за 19-ым ня мела ніякага значэньня. 5 салавіцкіх дзён моманта Х зьмянілі нас неадваротна, гэта была суцэльная пераацэнка каштоўнасьцяў, перастаноўка прэарытэтаў і бязмежная самапазнаньне для мяне. А для некаторых іншых гэта была рэвалюцыя быцьця (і жыцьця між тым).
Але далей за 19-ым зоўсім нечакана ўзьнікла вясна. І цяпер я не магу зразумець, што мне з вясной рабіць, куды яе засунуць і з чым выпіць.
Link4 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | March 30th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]