| |
[Mar. 30th, 2006|04:19 am] |
Калі халоднай студзеньскай ноччу я вяртаўся з Кіева ў Менск, я думаў, што вяртаюся з Крайіны Мрый у гнілы і бязвольны савок, але я сьвята верыў, што мне ёсьць куды вяртацца. Вярнуўся я як заўсёды ў нікуды і яшчэ болей расчараваўся ў тутэшняй рэчаіснасьці. Далей былі зімовыя халодныя месяцы, якія павінны былі скончацца 19-ым. 19-ае было момантам Х. Тое, што было за 19-ым ня мела ніякага значэньня. 5 салавіцкіх дзён моманта Х зьмянілі нас неадваротна, гэта была суцэльная пераацэнка каштоўнасьцяў, перастаноўка прэарытэтаў і бязмежная самапазнаньне для мяне. А для некаторых іншых гэта была рэвалюцыя быцьця (і жыцьця між тым). Але далей за 19-ым зоўсім нечакана ўзьнікла вясна. І цяпер я не магу зразумець, што мне з вясной рабіць, куды яе засунуць і з чым выпіць. |
|
|
| Comments: |
прыйшлі, як з вайны, а тут усё па-звычайнаму і нават вясна. хоць і перапуталася ўсё ў галаве, а ўсё ж радасьць, што нейкая частка гэтай гнілой багны на час ажыла і ўдыхнула напоўніцу. мы адсюль нікуды не падзенемся, бо ў нашых густых лясах і рудых азёрах няма ні ярмошынай ні варожага ярма.
розныя кажуць, што мы дабіліся мікраінсульта. хочацца верыць
А я люблю народ, Хоць неўзаемна! Люблю любіць - Любіць заўжды прыемна! | |