aj - June 20th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

June 20th, 2006

Нам с тобой одна забота навсегда, навсегда... [Jun. 20th, 2006|03:09 am]
Мне бясконца тужліва глядзець вам у вочы, мне бясконца клапотна датыкацца да вас сьлізкай рыбай сваё душы і чуць, як вы бесклапотна пахнеце такой жа самай рыбай. У маіх снах жывуць даўно забытыя іспыты і старыя выкладчыцы расейскае мовы, якіх давяць і забіваюць кашалоты: кашалоты робяць вялізарным тырбухам з настаўніц бліны, якія самі ж настаўніцы ядуць зь мёдам зь вішнямі. Я мажу свае бліны мёдам птушкі ляўляка, я мажу гэтым жа мёдам свае агуркі. Мяне клічуць Антон і я сьмяротна закаханы ў дурацкую дзяўчынку-экс-школьніцу з сусядняга пад'езда, якая паказала мне акрамя сябе ўсю сваю сям'ю разам з кошкай ды сярэдні палец майму нялепаму бязьдзейснаму характару. Але я насамрэч закаханы ня проста ў школьніцу суседку, а закаханы ў ейны вобраз, створаны маім ранішнім мозакам у халодных тралейбусах, што ў дрызг і брызг ірвала восень. Закаханы не ў гэтыя школьніцкія японскія цыцкі пад цяльняшкай, не ў акуратныя ногі ў ірваных джынсах і не ў нейкую зусім якабінскую фрызуру ды курносы ноз. Не. Фу. Я закаханы нават не ў вобраз яе, а ў вобраз туманных сямі-дзесяці на прыпынку й ва ўсе акалічныя гэтаму рэчы кшталту тралейбуса і плэйера. Плэйера. Вось чаму я так страдаў бяз музыкі. Цяпер у мяне ёсьць і музыка й неякія новыя дзевачкі, але я ўсю адно ў такі позьні час замест сну перад іспытам кідаюся запалкамі ў зьвяроў пад балконам і прыдумваю самому сабе геніяльныя песьні падобныя на паўднёвыя сузор'і, каб адразу ж іх забыць. І зусім не з-за яе, не з-за сямі-дзесяці, не з-за дваццаці пяці й не з-за групы Cure.
Ой, як я люблю лета. І ўсе яго шалёныя наступствы.

Радуга над миром
Радуга над мраком
Радуга над похотью
Безнадёжный июнь.
Беспощадный июнь.
Бесконечный июнь.
Link3 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | June 20th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]