| Нам с тобой одна забота навсегда, навсегда... |
[Jun. 20th, 2006|03:09 am] |
Мне бясконца тужліва глядзець вам у вочы, мне бясконца клапотна датыкацца да вас сьлізкай рыбай сваё душы і чуць, як вы бесклапотна пахнеце такой жа самай рыбай. У маіх снах жывуць даўно забытыя іспыты і старыя выкладчыцы расейскае мовы, якіх давяць і забіваюць кашалоты: кашалоты робяць вялізарным тырбухам з настаўніц бліны, якія самі ж настаўніцы ядуць зь мёдам зь вішнямі. Я мажу свае бліны мёдам птушкі ляўляка, я мажу гэтым жа мёдам свае агуркі. Мяне клічуць Антон і я сьмяротна закаханы ў дурацкую дзяўчынку-экс-школьніцу з сусядняга пад'езда, якая паказала мне акрамя сябе ўсю сваю сям'ю разам з кошкай ды сярэдні палец майму нялепаму бязьдзейснаму характару. Але я насамрэч закаханы ня проста ў школьніцу суседку, а закаханы ў ейны вобраз, створаны маім ранішнім мозакам у халодных тралейбусах, што ў дрызг і брызг ірвала восень. Закаханы не ў гэтыя школьніцкія японскія цыцкі пад цяльняшкай, не ў акуратныя ногі ў ірваных джынсах і не ў нейкую зусім якабінскую фрызуру ды курносы ноз. Не. Фу. Я закаханы нават не ў вобраз яе, а ў вобраз туманных сямі-дзесяці на прыпынку й ва ўсе акалічныя гэтаму рэчы кшталту тралейбуса і плэйера. Плэйера. Вось чаму я так страдаў бяз музыкі. Цяпер у мяне ёсьць і музыка й неякія новыя дзевачкі, але я ўсю адно ў такі позьні час замест сну перад іспытам кідаюся запалкамі ў зьвяроў пад балконам і прыдумваю самому сабе геніяльныя песьні падобныя на паўднёвыя сузор'і, каб адразу ж іх забыць. І зусім не з-за яе, не з-за сямі-дзесяці, не з-за дваццаці пяці й не з-за групы Cure. Ой, як я люблю лета. І ўсе яго шалёныя наступствы.
Радуга над миром Радуга над мраком Радуга над похотью Безнадёжный июнь. Беспощадный июнь. Бесконечный июнь. |
|
|
| Comments: |
гэта ў цябе сезоннае,Антох
Мы з-за Вас паспрачаліся з Хадановічам. У 5 раніцы, каля Ліцэя. Я казаў, што бываюць такі людзі - прэ зь іх мэтафара, і сынэкдаха, і чуства сьціля - і гэта называецца талент. А Хадановіч сказаў - з тых, хто добра піша ў 20, рэдка хто працягвае гэтак жа пісаць у 30. І гэта, зь яго словаў, называецца фізыялёгія.
| From: | (Anonymous) |
| Date: | June 20th, 2006 - 04:09 pm |
|---|
| | | (Link) |
|
да | |