aj - July 3rd, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

July 3rd, 2006

Піўчанскае [Jul. 3rd, 2006|02:02 pm]
[Current Music |Gothart - Pustono ludo i mlado]

Кісла бы так усьміхнуцца і закрычаць пасьля. Наваградак быў нялепшым і нягоршым ад мінулага, ён быў іншым: кароткім і непараўнальным. У ім былі касьцёлы, мячэты, шатры й намёты. Высокая халодная начная трава й тысячы людзей. Я стагнаў і нудзеў. Ніколі ня быў п'яным, хаця й не цьверазеў ні разу. Не зрабіў ніводнага глупства. Спачуваючы глядзеў на глупствы іншых. У Наваградку няма фунікулёра. У Наваградку шмат рэстарацыяў. У Наваградку добрая й ветлівая міліцыя. У Навагрудку ё душа.
А цяпер я сяджу хворы ды летуценны. У мяне пяшчотная рана на шыі й настрой чалавека, які вынайшаў нэйтронную бомбу. Але ахвота сказаць самому сабе: так, встал і ушол!
Link7 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | July 3rd, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]