| Угу Чавесу |
[Jul. 25th, 2006|12:05 pm] |
Гэтым летам ты ўзыйдзеш, зазелянееш, закаласісься, а потым цябе зрэжуць гострым сярпом, каб зрабіць якую-небудзь брыдоціну. А потым, ужо восеньню, ты знову знойдзеш сябе ў жоўтым парку альбо ў тралейбусе за кіслымі малюнкамі ў сшытку, самотным і з пісталетам у якасьці мэты. Два гады таму была пагоня за сонцам, за зялёным лугам і за зялёнай яшчаркай. Я памятаю, як гіганскі жук-рогач праз мае рукі забіваў маленькую нежную яшчарку. Ніякіх эмоцый, толькі ліпкая кроў паўзуна. Ці адкінуты хвост у рукох, які канвульсівна рухаецца й пахне жыцьцём. А навошта? А толку? А кепска? Не бывае пэрманентнага шчасьця, бываюць сэзоны. А таксама рыбныя ловы з паляваньнем. Учора касуля, сёньня ласось. |
|
|