| |
[Aug. 14th, 2006|02:40 pm] |
| [ | Current Music |
| | Mlada Fronta | ] | Ляжаў ды назіраў за сонечным рухам у фіранках, бо спаць той раніцай было немагчыма. У дзьверы званіла міліцыя, а пад вокнамі гаманілі чалавецкія галасы. Двор быў халодны на бяссонечным баку й у ім было чалавек сто, быццам бы ўсё насельніцтва маласямейкі выйшла на ранішні абсос. Казалі, што хлопец быў харошы: сьціплы, і мухі не пакрыўдзіў за нядоўгае жыцьцё, заўсёды дапамагаў справай ды словам. Казалі, што пыталі прасам, што шылам зашылі рот. Шалёны сусед Віталік рабіў сярод машын і людзей розныя штукі зь фінтамі на ровары і клікаў мяне паглядзець на труп, што як раз праходзіў медэкспертызу. Пад вокнамі валяліся шмоткі й апаленыя рэчы - усё рэшткі начнога пажару. І толькі кроплі крові перад ліфтам шчэ зь некалькі тыдняў нагадвалі пра трагедыю чалавецкага жыцьця. Тую кватэру на шостым паверсе я абыходзіў здалёк, бо было ў ёй нешта містычнае й страшнае. Жорсткае злое начное забойства. А яшчэ надпіс быў гэны на дзьвярох калідора: "пускай ебёт тебя собака злая, а не такой козел, как я". Таго лета я зьбіраўся ў школу, Рабэрта Баджа падобны на цэзара мазаў пенальці ў фінале Чэмпіяната Сьвета, народ абраў зрэшты прэзыдэнта, а над будынкамі й вежамі ўсё лунаў і лунаў бел-чырвона-белы сьцяг. |
|
|