aj - [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Aug. 14th, 2006|02:40 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
[Current Music |Mlada Fronta]

Ляжаў ды назіраў за сонечным рухам у фіранках, бо спаць той раніцай было немагчыма. У дзьверы званіла міліцыя, а пад вокнамі гаманілі чалавецкія галасы.
Двор быў халодны на бяссонечным баку й у ім было чалавек сто, быццам бы ўсё насельніцтва маласямейкі выйшла на ранішні абсос. Казалі, што хлопец быў харошы: сьціплы, і мухі не пакрыўдзіў за нядоўгае жыцьцё, заўсёды дапамагаў справай ды словам. Казалі, што пыталі прасам, што шылам зашылі рот. Шалёны сусед Віталік рабіў сярод машын і людзей розныя штукі зь фінтамі на ровары і клікаў мяне паглядзець на труп, што як раз праходзіў медэкспертызу. Пад вокнамі валяліся шмоткі й апаленыя рэчы - усё рэшткі начнога пажару. І толькі кроплі крові перад ліфтам шчэ зь некалькі тыдняў нагадвалі пра трагедыю чалавецкага жыцьця. Тую кватэру на шостым паверсе я абыходзіў здалёк, бо было ў ёй нешта містычнае й страшнае. Жорсткае злое начное забойства. А яшчэ надпіс быў гэны на дзьвярох калідора: "пускай ебёт тебя собака злая, а не такой козел, как я".
Таго лета я зьбіраўся ў школу, Рабэрта Баджа падобны на цэзара мазаў пенальці ў фінале Чэмпіяната Сьвета, народ абраў зрэшты прэзыдэнта, а над будынкамі й вежамі ўсё лунаў і лунаў бел-чырвона-белы сьцяг.
LinkLeave a comment

Comments:
From:(Anonymous)
Date:August 14th, 2006 - 09:55 am
(Link)
Хацелася б прыкмеціць, паважаны спадару Хвіс Люсэт Тар Ос, што мух крыўдзяць толькі маскалі...
From:[info]iiiiiiiiiiiiiia@lj
Date:August 17th, 2006 - 02:00 am
(Link)
mlada fronta
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:August 17th, 2006 - 05:12 am
(Link)
mlada bosna