| Пра тое, шо ў Ая кішка танка пад тое, каб Амур ператрудзіўся. (тралейбусным знаёмствам) |
[Oct. 18th, 2006|11:20 pm] |
| [ | Current Music |
| | Mother's Pride - Reality Sucks | ] | Амур лётаў сярод муроў дзяржбудынку, змахваў з іх крыламі пыл, скальзіў голым азадкам па фасаду й характэрна сплёўваў на асфальт жоўтай сьлінай. Амур - чырвоныя з пахмельля вочы і драбненькі лук-златворац. Амураву позіркаві ўпадабаліся дзьве знойныя кабеты, аблепленыя з ног да галавы бліскучымі стразамі ды нейкай хуйнёй накшталт. Пад шчэ зялёнай, але стопуд каматознай бярозай, яны вялі прывабную і абаюдна цікавую гутарку. Это что-же я тебе рассказвать буду, дашка, бля, он же мне вчера позвоніл... ты ж знаешь... любовь, то-сё... конфеткі-хуеткі, шампусік-хуюсік, - многа вяшчала адна з іх і тутай ж дадавала: нет, ну что ж я тебе рассказвать буду, ты ж лучше посмотрі мой інтернет-сайт... запішы, от надысь себе сделала такой і уже про все напісала, запіші, машка, там ещё фоток моіх с крыма позырішь: "далбаёбдалбаёбточькарэдхэйрэнастяточькалайвджоурналточькаком", - з асабліва падкрэсьленым амэрыканскім пранонсіэшнам адрэзала знойная кабета ў безьлічных штучных брыльянтах і смачна сьплюнула ў сьметніцу, працягваючы сасаць сваімі ружовымі вуснамі "вог арому". Гэтая мая, - падумаў Амур, - сёлета яе правіў, брыльянт проста, адамант! І раптам позірк Амураваў заўважыў усклакочанага Аj, што з зацікаўленасьцю глядзеў вокны актавай залі: хіба ў пошуках вольнай прасторы ў мягкай мэблі і яркім сьвятле, альбо проста разглядваючы ўласны цьмяны адбітак у шкле. О... - падумалася Амураві. Ах... - падумаў Амур. І зрэшты, пастроіўшы свае хітравыябаныя боскія інтэнцыі ў адзіны армейскі шыхт, падла канчаткова завяршыў: "Справе трэба вытрымка. А ад ўсіх тых перагорнутых тачак у гіпермаркетах аддае пятлёю: хозмылам і шпагатам. Ну і што? Няхай ён будзе маёй чыста ў натуры трэніровачнай мішэньню! Толькі крэйды трэ напізьдзіць за лічбачкі. І флян..." 13-га кастрычніка дзень быў удалы. Таго дня Аj атрымаў семнаццаць стрэлаў ды канчаткова парваў сабе і без таго пакрэмсаную кішку. |
|
|