aj - December 15th, 2006 [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

December 15th, 2006

СВАСТЫКА [Dec. 15th, 2006|04:19 am]
1
Мокрым сьнежанскім ранкам маці запляла мне адзінаццаць косак. Я стаў падобны да інаплянэцяніна, доўга глядзеўся ў люстэрка, робячы розныя жахлівыя грымасы, і сам сабе думаў: ат жа ж клёвая фрызура!
Удзень мы з Іванам узялі квіткі да Навагрудка. Толькі ў аўтобусе трохі абмеркавалі мэтаздольнасць такога рашэньня. У абодвух не было ніякіх думак. Ну... проста субота, ну й няхай сабе будзе проста Навагрудак. Мы зь Іванам наагул дзіўная кампанія, увесь наш славесны кантакт залішаўся ў дзьвух ці трох "агу-ага" зь інтэрвалам у дзьве ці тры гадзіны, хоць і часам здаралася прорва ў выглядзе апантаных спрэчак, але тое рэдка хоць і заўсёды сваечасна. Карацей, зь Іванам было камфортна, моўчкі, але затое на адной хвалі ды ў адну лузу.
За вакном аўтобуса міналі халмы, на якіх дзе-нідзе здараліся замкі й касьцёлы. Я пацягваў сваё піва й падглядваў у Іванаў "Коммерсантъ". Нешта пра Іран, нешта непрыемнае.
Пад вечар, ужо зацемна, мы былі на месцы. На плошчы Леніна ў краме "Купалінка" ўзялі тры пляшкі шампанскага й, адкаркаваўшы адну зь іх, доўга швэндаліся горадам, гарамі й замкам, дробнымі глыткамі пацягваючы ігрыстае пойла.
Далей чытаць )
Link8 comments|Leave a comment

navigation
[ viewing | December 15th, 2006 ]
[ go | Previous Day|Next Day ]