| СВАСТЫКА |
[Dec. 15th, 2006|04:19 am] |
1 Мокрым сьнежанскім ранкам маці запляла мне адзінаццаць косак. Я стаў падобны да інаплянэцяніна, доўга глядзеўся ў люстэрка, робячы розныя жахлівыя грымасы, і сам сабе думаў: ат жа ж клёвая фрызура! Удзень мы з Іванам узялі квіткі да Навагрудка. Толькі ў аўтобусе трохі абмеркавалі мэтаздольнасць такога рашэньня. У абодвух не было ніякіх думак. Ну... проста субота, ну й няхай сабе будзе проста Навагрудак. Мы зь Іванам наагул дзіўная кампанія, увесь наш славесны кантакт залішаўся ў дзьвух ці трох "агу-ага" зь інтэрвалам у дзьве ці тры гадзіны, хоць і часам здаралася прорва ў выглядзе апантаных спрэчак, але тое рэдка хоць і заўсёды сваечасна. Карацей, зь Іванам было камфортна, моўчкі, але затое на адной хвалі ды ў адну лузу. За вакном аўтобуса міналі халмы, на якіх дзе-нідзе здараліся замкі й касьцёлы. Я пацягваў сваё піва й падглядваў у Іванаў "Коммерсантъ". Нешта пра Іран, нешта непрыемнае. Пад вечар, ужо зацемна, мы былі на месцы. На плошчы Леніна ў краме "Купалінка" ўзялі тры пляшкі шампанскага й, адкаркаваўшы адну зь іх, доўга швэндаліся горадам, гарамі й замкам, дробнымі глыткамі пацягваючы ігрыстае пойла.
2 Мокрым сьнежаньскім вечарам мы выйшлі да Міцкевічава кургана й спыніліся папаліць. Надзіва Йван дастаў маленькую самакрутку, абвязаную ружовай нітачкай. Я ацаніў такі выбар. - Іване, мала таго, шо ты геній, дык і таварыш няхуйсьцвенны, - казаў я. - О што ты! Я проста намагаюся кінуць паліць, - сьмяяўся Іван. Праз колькі хвілін яго прарывала, і ён распавядаў мне чарговы жарт, падчэплены ў Камэдзі Клабе. Шчука, сука, хітрая... Хіхікалі, тапталіся вакол кургана. - Клёвая фрызура! - крыкнуў нехта нібы ня нам, нехта за рагом кургана, нехта ў імжы. І захіхікаў, нам падражаючы. - О... дзевачкі... - прашаптаў задаволена Йван. - Пташкі... Курачкі... Я пайграў сваімі чорнымі коскамі й паманіў курачак да сябе рукой. Дзяўчынкі, а ў нас шампанскае! Яны пераглянуліся, ацанілі нас позіркамі й пагадзіліся. Шампанскае - крута! Жыве Беларусь! З кожнага паварота на мяне лезьлі нейкія цені, я пужаў іх пачварнымі грымасамі й пляваўся ў іх бок. Халадала й крапаў дождж. Была б здорава, каб адбудавалі замак. Добрая нагода для Дажынак. Дый, самі падумайце, ЗАМАК!
3 Іван зачаравана паліў у вакно, а я бавіў дзевак гульнёй у бутэлечку. Пілі "Савецкае" наўпрост з гарла, хутка п'янелі. А потым пілі падобную да каньяка самагонку. І цалаваліся й кусаліся, казыталіся, цягаліся за валасы... Іван выбраў сабе чарнявую й пацягнуў яе на кухню. Я застаўся зь бялявай. Гульня на кантрастах. Яна хапала зубамі мае чорныя, як крукавы крылы й шыя, коскі й цягнула долу. Мілаваліся... На падлозе, на тапчане, на стале, мне здавалася, што нават на столі, але, баюся, гэта мне толькі здавалася. У вачох маёй бялявай была нейкая закасьмічная туга, цёмны блакіт, як неба ў сярэдняе Азіі. У Ташкенце. Але канстытуцыя цалкам паўночная, хоць характар быў далёкі ад нардычнага. Пад левай груддзю яна мела акуратную татуіроўку - свастыку. Старажытны паганскі сымбаль, зпаганены Трэцім Рэйхам вобраз сонца. На белым дзявочым целе. - Фашыстка? - спытаў я. - Так, але ты не хвалюйся. У цябе чэрэп арыйскі й вочы якія! Нашанскія, сьветлыя! Ты прайшоў выпрабаваньне май разборчавасьці, пасябраваў з маімі, цьфу-ты, прадрассудкамі. Я маўчаў. І цалаваў яе. І цалаваў свастыку. І хаваў сьлёзы, што ліліся неяк самі з маіх занадта сьветлых, шкляных, нярускіх вачэй. Нібы капеж. Харошая баба... Шкада ж... Ванька аб нечым гучна размаўляў з чарнявай на кухні, я хадзіў да прыбіральні й глядзеўся у люстэрка: клёвая фрызура, га-га, коскі! І фотакарткі на люстэрку клёвыя: нашанскія краявіды, сьветлыя! Ноч валіла за тры гадзіны, а дождж мярзотна стукаў па карнізах.
4 Воля - так клікалі маю фашыстку. Маю маленькую сучку. Маю наваградскую сяброўку. Я ня мог бачыць ейных вачэй, бо яна салодка спала на маім плячы. Эхх... Па пакоі валяліся пляшкі, на сьценах віселі краявіды, мапы, сьцягі... І сонца прабівалася праз фіранкі ў комнату. Свастыка... - узгадаў я. Дастаў з кішэні джынсаў дзедаў фінскі нож, той самы, дзе ручка з мамантавай косткі й акуратна разрэзаў Волі горла, кроў хлынула, як вада з балёніку, хаця, што за дурацкае параўнаньне, кроў хлынула, як кроў з горла. Я выцер нож белай прасьцінаю й акуратна выразаў паверх свастыкі па скуры зорку давыда. Акуратненька, з уласьцівай мне акуратнасьцю. Завярнуў цёплае прыемна пахнучае цела ў коўдру. Прайшоўся па пакоі, пагуляўся з настольнай лямпай, уключыў на ёй электрычных птушак, якія засьвісьцелі нешта накшталт Бэтховэна, уключыў тэлевізар. "На канференцыі ў Тэгеране хасіды адмовіліся прызнаць халакост нямецкі вучоны падлічыў што топак бы проста не хапіла на столькія міліёны габрэяў Ахмэдіджад быў асьвістаны студэнтамі правіцельства Ізраіля выразіла свой пратэст". Ёбаны ў рот, - падумаў я. Ёбаны ў рот! - гучна паўтарыў я ўслых... Раптам у пакой убёг разьюшаны й ўжо цалкам сабраны Іван: заплечнык, паліто, усё як трэба, адно матузкі шчэ не завязаныя. Ён нэрваваўся, у яго быў цік: "так, усё, ногі ў рукі, лыжы ў станок, я не вытрымаў, яна несла нейкую пургу, потым пачала на мяне крычаць, маўляў, ксэнафоб, підар, фашыст, юдафоб, казёл, а ты знаеш, я не цярплю, я яе нешта ўдарыў, нешта яшчэ ўдарыў, упала, бляць, думаў - сьпіць, ан зараз бач, сука, ня дыхае, пізда, мо' сэрца слабое, Міша, паехалі, блядзь, бяжым!" Я нацягнуў джынсы, а потым кашулю, а потым боты. Вымкнуў тэлевізар, адкрыў шыбу. Дзе іх бацькі? Яны жылі ўдвох? Дзеўкі... Дзевачкі...
5 Да станцыі ішлі хутка, Іван нешта крычаў і ругаўся. Я ня слухаў. Была нядзеля, зрэшты дождж перастаў. Сонца сьвяціла прыемна й па-зімоваму, хацелася сцаць і самае мала кавы. - Іван, ты мне друг? - Да, блядзь, а што?! - Іван, гэта клёва... І хрэн зь імі, з фашыстамі, з жыдамі, з тэрарыстамі, з камунстамі, з лукашыстамі. Давай заробім мора бабла, прыедзем сюды, адновім ЗАМАК... Набудуем рэстарацыяў. Хмарачосаў. Тут хораша... - А кветкі на могілкі насіць будзем? - Будзем... Да аўтобуса шчэ заставалася дзве гадзіны, Іван плакаў і цягаў гарэлку проста з гарла. А сонца сьвяціла мне проста-проста ў вочы, яго промні нібы круціліся, падобныя на вялізарны млын. Зіма абяцала быць самай цёплай за апошнія сто год. І я ў гэта сьвята верыў, кусаючы зубамі адну з сваіх чорных коскаў. Я нічога не разумеў, каханьне, мілаваньне, алкаголь, марыхуана, сяброўства, вочы... а тут раптам свастыка. Свастыка... Свастыка... Свастыка... І сонца сьляпіла мяне, абпальвала бровы. Старае добрае сонца, якое заўжды дапаможа. |
|
|