| Мы занадта ўпарта чакалі калядаў. |
[Dec. 22nd, 2006|02:26 am] |
| [ | Current Music |
| | The Cure - Killing an Arab | ] | Надтахочаццаўвырай, а ці хочаце вы ў рай? - ну што ты ў ёй знайшоў? - я ня знаю, пэўна, яегрудзі - такія нібы два балёнікі, напоўненыя айвавым жэле... а можа быць ананасавыммм... - бляць... я так і думала! І толькі тут я пачынаю разумець, што гэта не звычайны восеньскі маналёг маёй самасьці, а сапрааўдны нармальны зімовы базар зь дзеўкай, прычым ні колькі не imaginаry. Такая нармальная дзевачка з вагінай, пыхай і прэтэнцыёзнасьцю. Я запальваю сваю ванючуую цыгарэту й спрабую перавесьці размову ў бясьпечнае рэчышча. - ну, знаеш, яна падобная да эгіпецкай прынцэсы, у яе вобразе ёсьць нешта адчужджанае, нават інаплянэтнае. Як у Брэдбэры марсіяне. Жоўтыя вочы, бронзавая скура, сіські, падобныя на балёнікі, набітыя запаўне жэлацінам. Жэлацінкамі? - тваю маць. тваю маць. тваю маць. Ніколі ня цяміў, чаму дзеўкі так ня любяць размовы пра іншых дзевак. Мне ж нармальна слухаць партрэты, нацюрморты й пэйзажы іхняе пацаноў. А ці хочаце вы ў рай? На нашым факультэце пахне спэрмай ды кепскім жыцьцём. У аўдыторыі №306 пахне Салаўёвым і яго ёбанай усяеднасьцю. А таксама маімі паўсюднымі паразамі. Калі б можна было пабудаваць паразаў піраміду, я бы заразжа стаўся эгіпецкім прынцам. Зрабіў сабе фенечку й тут жа, займаючыся сэксам з рускай пілязопіяй ХІХ ст., яе парваў. Аднак чытаў неяк у якось пост-мадэрновай кнізе па фальклёры, што порваныя амулеты - да паразаў і парэзаў. Адзін хер. Зрабіў сабе іншую. Тута ж яе парваў пад час акту з коўдрай. Яшчэ і цягліцу пад левым саском вывіхнуў. У сьпіну аддае болем. А флейта сьвісьцела недзь на захадзе, сярод засьнежаных зялёных палёў, руні й шашы. Я стаяў на ўзбочыне з важкой торбай, а леваруч лунаў магутны мірскі замак. І ўсё было хораша, мы з табой чыталі "Рухнаму", палілі марыхуану, жралі гуарану й чакалі самага сьвежага ласкавага й брутальнага сьвята на сьвеце. Якое нельга паслаць у дупу, колькі ня біся. Лепей намаж сваю задніцу клеем і прыліпні да неба. Мая Бэатрычэ. |
|
|
| |
[Dec. 22nd, 2006|07:57 pm] |
|
Я еду на радзіму Марыі Кюрі, што нарадзілася са мной у адзін дзень, а потым прыдумала палёній, каб труцілі дыктатараў. |
|
|