| Мы занадта ўпарта чакалі калядаў. |
[Dec. 22nd, 2006|02:26 am] |
| [ | Current Music |
| | The Cure - Killing an Arab | ] | Надтахочаццаўвырай, а ці хочаце вы ў рай? - ну што ты ў ёй знайшоў? - я ня знаю, пэўна, яегрудзі - такія нібы два балёнікі, напоўненыя айвавым жэле... а можа быць ананасавыммм... - бляць... я так і думала! І толькі тут я пачынаю разумець, што гэта не звычайны восеньскі маналёг маёй самасьці, а сапрааўдны нармальны зімовы базар зь дзеўкай, прычым ні колькі не imaginаry. Такая нармальная дзевачка з вагінай, пыхай і прэтэнцыёзнасьцю. Я запальваю сваю ванючуую цыгарэту й спрабую перавесьці размову ў бясьпечнае рэчышча. - ну, знаеш, яна падобная да эгіпецкай прынцэсы, у яе вобразе ёсьць нешта адчужджанае, нават інаплянэтнае. Як у Брэдбэры марсіяне. Жоўтыя вочы, бронзавая скура, сіські, падобныя на балёнікі, набітыя запаўне жэлацінам. Жэлацінкамі? - тваю маць. тваю маць. тваю маць. Ніколі ня цяміў, чаму дзеўкі так ня любяць размовы пра іншых дзевак. Мне ж нармальна слухаць партрэты, нацюрморты й пэйзажы іхняе пацаноў. А ці хочаце вы ў рай? На нашым факультэце пахне спэрмай ды кепскім жыцьцём. У аўдыторыі №306 пахне Салаўёвым і яго ёбанай усяеднасьцю. А таксама маімі паўсюднымі паразамі. Калі б можна было пабудаваць паразаў піраміду, я бы заразжа стаўся эгіпецкім прынцам. Зрабіў сабе фенечку й тут жа, займаючыся сэксам з рускай пілязопіяй ХІХ ст., яе парваў. Аднак чытаў неяк у якось пост-мадэрновай кнізе па фальклёры, што порваныя амулеты - да паразаў і парэзаў. Адзін хер. Зрабіў сабе іншую. Тута ж яе парваў пад час акту з коўдрай. Яшчэ і цягліцу пад левым саском вывіхнуў. У сьпіну аддае болем. А флейта сьвісьцела недзь на захадзе, сярод засьнежаных зялёных палёў, руні й шашы. Я стаяў на ўзбочыне з важкой торбай, а леваруч лунаў магутны мірскі замак. І ўсё было хораша, мы з табой чыталі "Рухнаму", палілі марыхуану, жралі гуарану й чакалі самага сьвежага ласкавага й брутальнага сьвята на сьвеце. Якое нельга паслаць у дупу, колькі ня біся. Лепей намаж сваю задніцу клеем і прыліпні да неба. Мая Бэатрычэ. |
|
|
| Comments: |
ваша проза каціць!.. нешта ёсць) шліфануць бы яшчэ. жгі далей!
аффтор жжот. Лімонаў нерна піліць па ўзроўню з табою.
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/58692/2147523216) | | From: | lejf@lj |
| Date: | December 22nd, 2006 - 01:29 pm |
|---|
| | | (Link) |
|
А Гюнтэр Грас?;)
а спачатку я і не пачытаў з-за памеру а другі раз адчыніўшы, здзіўлены пісменнік ці шызафрэнік? а з дзяўчатамі можна размаўляць пра іншых асобах іхняга выгляду, толькі дзяўчына павінна быць упэўненная ў сабе, але лепей не даўжэй чым некалькі хвілін ;)
![[User Picture]](http://lj.rossia.org/userpic/58692/2147523216) | | From: | lejf@lj |
| Date: | December 28th, 2006 - 06:09 am |
|---|
| | | (Link) |
|
Размаўляць пра будзь-якіх іншых асобаў пры адсутнасьці саміх асобаў - наагул грэх і мярзоціна. | |