| urlaub |
[Feb. 24th, 2008|06:13 am] |
У яго былі дзьве звычкі, якія супярэчылі адна адной. Ён зарокся анаріваць, уяўляючы жывых людзей. Але пры гэтым ананіраваў на кожную прывабную жанчыну, якая зьяўлялася ў ягоным жыцьці. Абдрачыць знаёмства, - называў гэта ён, захапляючыся сваёй жудаснай дасьціпнасьцю. Новае знаёмства адбылося ў цягніку Мінск-Адэса. У месцы, адведзеным для паленьня. На ёй была белая сукня ў чырвоны гарошак, а ў вачах скакалі чарцяняты. Яны выпілі па чарачцы "Сталічнай", не забыўшыся пачаставаць вусатага суседа па купэ. Вільготна пацалаваліся, калі яна вырашыла спаць, а ён - не. Быў ужо ранак, як ён зачыніўся ў туалеце ды заняўся звыклай справай. Жах! - думаў, ўзгадваючы, што жывыя людзі зь ягоных фантазыяў хутка рабіліся мёртвымі. Далёкі голас правадніцы прапеў нешта пра санітарную зону ў вялікім горадзе. У туалет загрукалі, заламіліся, ня даўшы яму пахаваць і ўладальніцу далёкага голасу таксама. Рука за руку яны спусьціліся па высокіх сходах да караблёў, крэйсераў, баркасаў і паромаў. - Гэта тэрыторыя завецца ебаторыя! - сказіла яна песенку з савецкага мультфільму і пошла зарагатала. Ён накіраваўся ў цяністыя адэскія завулкі, дзе панавалі лета й алкаголь, а яна ў белым ляйнеры - на анаталійскае ўзьбярэжжа, дзе злы курд, натачыўшы кінджал, пёк хатні фугас. |
|
|