aj - urlaub [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

urlaub [Feb. 24th, 2008|06:13 am]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
У яго былі дзьве звычкі, якія супярэчылі адна адной. Ён зарокся анаріваць, уяўляючы жывых людзей. Але пры гэтым ананіраваў на кожную прывабную жанчыну, якая зьяўлялася ў ягоным жыцьці. Абдрачыць знаёмства, - называў гэта ён, захапляючыся сваёй жудаснай дасьціпнасьцю.
Новае знаёмства адбылося ў цягніку Мінск-Адэса. У месцы, адведзеным для паленьня. На ёй была белая сукня ў чырвоны гарошак, а ў вачах скакалі чарцяняты. Яны выпілі па чарачцы "Сталічнай", не забыўшыся пачаставаць вусатага суседа па купэ. Вільготна пацалаваліся, калі яна вырашыла спаць, а ён - не.
Быў ужо ранак, як ён зачыніўся ў туалеце ды заняўся звыклай справай. Жах! - думаў, ўзгадваючы, што жывыя людзі зь ягоных фантазыяў хутка рабіліся мёртвымі. Далёкі голас правадніцы прапеў нешта пра санітарную зону ў вялікім горадзе. У туалет загрукалі, заламіліся, ня даўшы яму пахаваць і ўладальніцу далёкага голасу таксама.
Рука за руку яны спусьціліся па высокіх сходах да караблёў, крэйсераў, баркасаў і паромаў.
- Гэта тэрыторыя завецца ебаторыя! - сказіла яна песенку з савецкага мультфільму і пошла зарагатала.
Ён накіраваўся ў цяністыя адэскія завулкі, дзе панавалі лета й алкаголь, а яна ў белым ляйнеры - на анаталійскае ўзьбярэжжа, дзе злы курд, натачыўшы кінджал, пёк хатні фугас.
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]slotoviepus@lj
Date:February 24th, 2008 - 01:44 am
(Link)
ааа, злоба!
From:[info]nenetakaja@lj
Date:February 24th, 2008 - 10:20 am
(Link)
камент зусім не да гэтага паста.
але ж.
як кажуць, прыемна было пазнаёміцца.)



[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:February 24th, 2008 - 10:25 am
(Link)
ха, дзякую! :)
From:[info]nenetakaja@lj
Date:February 24th, 2008 - 11:01 am
(Link)
звяртайцеся, калі што)