| Fixxxer |
[Sep. 29th, 2004|11:21 pm] |
| [ | Current Music |
| | Metallica - Low Man's Lyric | ] | Апошнім часам прымушаны жыцьцём піць гарэлку. Толькі закусваю, бо запіваць няварта. Адчуваньне агню падабаецца, да й трэба лекваць хваробы. Гарэлка - дэпрэссант. Менавіта пасля яе пішуцца самыя непрыемныя допісы. Маці ўжо як тыдзень збегла ў Нямеччыну. Мыю посуд і кармлюся бацькінымі аб'едкамі. Аднак Атэц часам дазваляе сабе пакарміць адзінага сынку ў рэстарацыях-сталоўках. Люблю свініну. Смажаную ў сыры з восеньскімі грыбамі-псілацыбамі. А ненавіджу кампаніяў загорнутых толькі на банальнам гумары і гарэлкай з буцербродамі. Але пазбягаць такіх не атрымліваецца, бо восень ня церпіць самотных, а шукаць іншыя згуртваньні - вочы не бяруцца. Спадар Тычына казаў пра плынь сьвядомасьці ў выглядзе хаатычных малюнкаў, змяняючых адно аднога, бачных пры заплюшчаных вачох. Такія выявы маю ў сапраўды дасканалым стане толькі з працэсам лекваньня кашлю. Странны спадар Тычына. Тым часам некаторыя дрэвы ўжо жоўтыя, а некаторыя нават чырвоныя. Вось яна, звыклая восень колераў мангі! Я залажу ў паліто, запіраюся ў тралейбусах і пішу ў думках сюрныя аповяды пра Яе. |
|
|