aj - І боты таксама здымайце. [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

І боты таксама здымайце. [Nov. 14th, 2004|01:11 am]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
Кожны дзень - паход у ліцэй, што паход Стывена Дэдала да рэктара ў іезуіцкай вучыльні. Прачынаюся...
А прачынаюся сапраўды толькі праз тры гадзіны. Тры - містычная лічба. Гэта самая невялікая з містычных.
Вось значыцца йду да доктара. Ведаю яго дыягназ, але пра сябе думаю аб смерці. Халодны вецер крыўдуе вушы, гоніць бутэлькі па цёмным дварам...
N-ны дзень месяца сонцаварата набірае абароты разам з сонцаваротамі на фільтрах цыгарэт. "Захад". Мой загад сонцу. Я не выцерплю снега. Нават белага і пушыстага. Нават такога любімага, што белы й пушысты на зялёнай траве.
Сон пачынаецца тады, калі награваецца бялізна. Вечарам прыгаеш з гарачай рэчаістасьці пад халодныя коўдры, на халодныя прастыні і падушкі: з глузду сыходзіш пакуль засынаеш. Але ж які прыемны працэс тэрмічных змяненьняў тваёга мягкага ложкавага асяроддзя ў матэматычнай прагрэсіі, які непасродна датычыцца тваёга цела ў нейкім інтымным, але дазволеным кантэксце. Раніцай ж бялізна гарачая, а паветра ў пакоі састылае. Хочыцца спаць у тваім сонным сусвеце. І спіцца! Харашо, цёпла; што бархат твой ложак. Вось толькі жорсткасьць доўгай шчаслівай прымушае цябе цёплага і нездаровага выхадзіць у рэчаістасьць, залітую ранішнім сонцам і ледзяную на ранішнім марозе. Душ, гарбата, сьвятло сучаснай лучыны падрымліваюць, дапамагаюць. Дапамога іх статычная, і нават хоць і лечыць, але цалкам падтрымлівае тваю нянавісьць да сусвету спажываньня. Вельмі хочыцца лета, і да дванаццаці гадзін з пасыланіямі па тэлефону, а то зараз пасыланія зусім свядомыя і сумныя, бо на занятках.

Зімавосень, яна такая. У яе нават пах асаблівы, непрыемны такі, але прывабны. Настальгічны што-лі...
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]manivid@lj
Date:November 9th, 2004 - 07:25 pm
(Link)
гм, моцна на цябе паўплываў Ліцэй.
файна пішаш
[User Picture]
From:[info]lejf@lj
Date:November 10th, 2004 - 03:26 am
(Link)
Чорт вазьмі!
Няўжо ты і сапраўды думаеш, што на мяне можа ўплываць ліцэй у каторы я хажу толькі пад добрае надвор'е?
[User Picture]
From:[info]manivid@lj
Date:November 10th, 2004 - 10:03 am
(Link)
я не пра сам ліцэй, я пра асяроддзе