aj - Сповяд аматара скумы. [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Сповяд аматара скумы. [Nov. 26th, 2004|12:01 am]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
[Current Music |Burzum - Das Einsame Trauern Von Frijo]

Сонцы тонуць ў акіянах. У нябёсах часам бывае цэлы шэраг планет. Я ўжо цэлую вечнасьць толькі і жыву, што Ёй ды аксамітна-фіялетавай скумай. Аднак, скума ўжо быццам бы цалкам замяняе Яе. Які год падманваю сам сябе. Які год ценьню плыву па бурлівай вадзе, якая бліскае ў лунах ды сонцаваротах. Сярод лясоў і лугоў узбярэжжа Азуры - самая непрыкметная цень. Вось цікава: ў ва што я ператваруся змяніўшы лад жыцьц?: Напэўна з гора аб страчаным балансе трансцэдэнтальных захапленьняў пачну забіваць матэрыяльных істот тутэйшага сьвету, якім не знаёмы ні дурман скумы, ні ейная салодкасць незразумелых адчуваньняў. Істот, якія гінуць у мярзотным спалучэньні мелкаватага шчасця і бытавога гора. Але вось тупік пачынаецца з разуменьнем таго, што скума - твор сьвету ўпартага матэрыалізму, няхай і трохі вывернутага, а Яна - твор далёка засусьветны, нябачны і неразглядна-незразумелы чалавецкаму воку і нейронавым цэпам.
Нясьмелы ў сваіх поўначных намерах адыходжу ў брудныя лямпады параднай паліць Nicotina Tabaca, якая мроіць паЙмаЙць зорку ў квітнеючых церніях. Хто шукае саломенку ў стозе іголак - той мае рацыю. Рацыю маюць ўсе, хто бязглузда спрабуе панаваць ў сьвеце дробных малекул мутнага шкла ды вострых металічных вырабаў. Азура над акіянам раскінула ўсе свае канечнасьці, абяцаючы заўтра мароз, які закатуе слабога і неўпэўненага падарожніка на шляху да зімовага Сонцавароту. Але я люблю цябе скума і люблю Цябе.
LinkLeave a comment

Comments:
[User Picture]
From:[info]pacyfik@lj
Date:November 21st, 2004 - 10:12 am
(Link)
- что за помои ты мне дал?
- это лекарство от всех болезней со вкусом помоев.
From:[info]free_angel_ok@lj
Date:November 21st, 2004 - 10:29 am
(Link)
Прабач, але я ніколі не магу дачытаць тое, што ты пішаш, да канца....:(
Напэўна, я занадта прымітыўная і банальная...