aj - Барадулін [entries|archive|friends|userinfo]
aj

[ userinfo | ljr userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Барадулін [Mar. 16th, 2004|06:36 pm]
Previous Entry Add to Memories Tell A Friend Next Entry
[Current Mood | happy]
[Current Music |Burzum - Hermodr A Helferd]

Я выдумаў цябе...
ці ёсьць ты сапраўды на гэтым сьвеце?
як ёсьць адчай, як ёсьць мілосьць
як ёсьць сьпякота ў кожным леце
калі ня выдумаў тады,
чаму цябе няма са мною?
ля абначэлай чарады,
пад аблачынай праліўною
ля абначэлай чарады, маіх гадоў што засталіся
шукаць забытыя сляды на долю ў нябеснай высі
пад аблачынай праліўной
маёй гаркоты і маркоты
па той адной, па той адной
якую ведаеш даўно ты

Я выдумаў цябе
ці ёсьць ты сапраўды на гэтым сьвеце?
як ёсьць адчай, як ёсьць мілосьць
як ёсьць сьпякота ў кожным леце
пад аблачынай праліўной маёй гаркоты і маркоты
па той адной, па той адной
якую ведаеш даўно ты...

Табой назвалася яна...
чыя мана? чыя віна?

===

Чакаў у небе валапас,
калі ў душу самота гляне
лагоднасьці вучыла нас
сляпая лёгіка каханьня
у поўным келіху віны
крычэлі вочы з захапленьнем!
і ў ночы той былі адны начлежнікамі летуценьняў...

Было нам добра на зямлі,
нібы за пазухай у бога
мы ведалі, што мы былі
і верылі, што будзем доўга
у поўным келіху віны
крычэлі вочы з захапленьнем!
і ў ночы той былі адны начлежнікамі летуценьняў...

Гулі ў наіўнасьці чмялі,
пяшчотай поўніліся соты
віно цвярозаяе пілі
за дыялектыку маркоты
у поўным келіху віны
крычэлі вочы з захапленьнем!
і ў ночы той былі адны начлежнікамі летуценьняў...
LinkLeave a comment