| |
[May. 5th, 2005|11:32 pm] |
Я апынуўся пасярод вуліцы, мала таго, што цяпер ўсё было да колікаў у вачох кантрастнае, дык яшчэ і не было ягад гаммі, не было пачварак-у-роце, я мог адчуваць людзей, я мог дакрануцца да іх: яны адказвалі горача і груба... А потым я ўбачыў свой адбітак у вітрыне крамы: відовішча жаханула мяне: гэта быў сухі, гуды, аброслы малады чалавек, увесь у сіняках, увесь хворы і амаль мёртвы. Усё балела, усё зудзела. Гэта была не тая вуліца, на якой я хацеў бы апынуцца... |
|
|