| Подых трасцы |
[May. 15th, 2005|04:15 am] |
Гатуя сабе лекавую гарбату, насалодчывая яе мёдам і ўмацняючы цёмнай настойкай гарычкі, падумаў раптам аб тым, што я прыгожы, разумны, інтэлегентны, начытаны юнак з своеасаблівым густам, ніяк не магу пазбавіцца душэўнай адзіноты і гаркоты знешняга непаразумення. Не буду плакацца на тэму таго, як мяне ніхто не разумее. Даўно гэта ясна, і жалобы я не жадаю. Увогулі не ведаю навошта я ўсё гэта пішу, бо, што бы хто ні казаў - я не позер, і не спрабую звярнуць на сябе ўвагу. Шчыра кажучы, я наадварот хачу гэтую ўвагу ад сябе адвярнуць і даць зразумець, што, калі чалавек паводзіць сябе незразумела і ўчынкі яго вызыўляюць розныя пачуцьці: ад захаплаеньня і здзіўленьня да агіднай нянавісці, - то гэта проста іншы чалавек, якога трэба альбо спрабаваць разумець і ўспрыняць такім, якім ён маецца, альбо пачаць пазбягаць. Дык вось, мне значна больш да спадобы піць вось так вось ноччу гарбату з гарычкай і мёдам, чытаць кніжкі ці глытаць самотна гарэлку з агуркамі, чым выслушваць прытчы аб тым, якой Лэйф мудак таму, што зрабіў тое і тое, а таго не зрабіў: не звадзіў кагосьці ў сінему на новую модную стужку, паслаў кагосці на тры запаветныя літары пад час сну, не прыйшоў кудысьці, калі трэээба было прыйсці. Я канешне ведаю і чуў сотні разоў, што ёсьць рэчы абсалютна элементарныя і неабходная, я нават часам магу іх сабе дазволіць, але, з большай частцы, як бы гэта пафасна і плюгка ні гучала, мне на іх мутна нассаць кіпенем, бо я не такой як вы: а значыць мудак, маральны ўрод, і іншыя звонкія назоўнікі, якія так часта спрабуюць раніць маю душу. Пія цяпер такую вось цудоўную гарбату, я думаю: навошта я ўсё гэта пісаў? Каму і куды? Адлячуся цяпер, здамся да атэстата і аддамся самому сабе, аж да канца лета, а можа і далей аддамса. Weil am meisten - der beste Freund...
 |
|
|