| Ω |
[Jun. 12th, 2005|02:21 am] |
З майго балкона адкрываецца відовішча на двор амаль бездакорнай квадратнай формы. Двор абасоблены ад вуліцы чатырма карпусамі шэра-жоўтых панэльных дамоў новага пакрою. У цэнтры дворыка існуе лужайка, раскрэсленая асфальтавымі дарожкамі, дарожкі ўтвараюць нешта кшталту здвінутага кельцкага крыжа. На лужыйцы звычайна крычаць і шалеюць дзеці. Кожную ноч у двары збіраецца цэлая арда аутамабіляў. Колькі ні спрабаваў палічыць машыны - заўсёды збіваўся з ліку. З вышыні сёмага паверха бліскучыя ауто здаюцца такімі маленькімі, цацачнымі, мадэльнымі - так і хочыцца ўзяць адну з іх і выкінуць к хуям сабачым. Мне не падабаецца свет, дзе трэба выжываць... |
|
|
| Comments: |
Падзяляю занепакоенасць у зыходзе канфлікта машын і людзей. Але насамрэч глыбінна гэта канфлікт уласнікаў(гэта маё - сукі разышліся).
У мяне не канфлікт з машынай, у меня канфлікт з нецацачнай рэчаіснасцю.
Дарэчы, калі твой братец вернецца з РП, перадай яму, каб ні ў якім разе не суваў свой носец на ДыКа. Абавязкова. | |